draŭlany zedlik   S.B.IE.Ŭ.K.: čytaj, što pišuć
 


Artykuły
 
level up!

Druhi servis-pak dla XP. Niemahčymaje mahčyma?    

Prajšło ŭžo bolš za miesiac paśla vychadu finalnaj versii druhoha servis-paku dla XP, a sietkavaja hramadzkaść usio maŭčyć, i tolki nievialičkija artykuły siam-tam źjaŭlajucca, paviedamlajučy ab tym, što reliz usio-tki adbyŭsia. Pamiatajecca, što pieršy hlabalny pakiet abnaŭleńniaŭ vyklikaŭ šyroki rezanans svaim stop-listom, pra jaki havaryli ŭsie i šmat. A zaraz cišynia... Nie dačakaŭšysia jakich-niebudź tałkovych kamentaroŭ pa hetaj temie, vyrašyŭ pastavić sam.

Chodziać čutki, byccam by servis-pak stavicca kala 30 chvilinaŭ. Biessaromnaja łuchta! U mianie praces ustalavańnia zaniaŭ 52 chviliny, nia ŭličvajučy toje, što paśla pieršaj pierazahruzki vindavz doŭha dumaŭ, hruzicca jamu ci nie.

Nu chrenli, zahruzilisia. Vylezła akno PGP: «Cannot establish connection with the PGP SDK service.» Navošta jamu SDK service — paniaćcia nia maju, ale nia vielmi ŭražvała. Tut ža vyskačyŭ mesidž-boks StyleXP, paviedamiŭšy, što na maim biłdzie vindy jon pracavać admaŭlajecca. Nu, dobra, paśla budziem raźbiracca. Abviešany łokšynaj pra abaronu ad pierapaŭnieńnia steku ŭ RPC i inšych servisach, a taksama pra druhuju versiju fajrvołu, vyrašyŭ zhojsać u net. Poštu čeknuć. ;) Opački, a tečka Network Connections pustaja... Kazły! Navat vizarda dla stvareńnia novaha złučeńnia nie pakinuli.
Pajšoŭ u panel kiravańnia. Tut zaŭvažaju, što Language Bar siadzić akurat kala knopki Start i knopcy paneli kiravańnia miesca na taskbary sastupać zusim nie źbirajecca. Ciahaŭ statusbar z taskbaram i Language Bar za strełki ŭzad i upierad, ale prymusić knopki zapuščanych pragramaŭ źjavicca źleva ad Pusku nie atrymałasia.
Pajšoŭ kałupać nałady sietki. A aplet kaža, što maŭlaŭ, servis, jaki adkazvaje za ŭsiu hetu badziahu nie zapuščany. Cipa zapuści, a paśla my z taboj parazmaŭlajem. Zapuściŭ aplet kiravańnia servisami. Na pieršaj zakładcy byŭ tolki sini paŭkruh. Vidać, servis kiravańnia servisami taksama nie zapuščany. U metach biaśpieki. Na druhoj zakładny ŭsio-tki paščaśliviłasia adšukać śpis servisaŭ, bolšaja častka jakich znachodziłasia ŭ stanie Stopped. Znajšoŭ patrebny i nacisnuŭ na ŭłaścivaści, kab zapuścić adtul. But nothing happened. Nacisnuŭ jašče raz. Z tym ža vynikam. Hy. Milhanuła dumka, što možna ž zapuścić i praz kantekstnaje meniu. Skazali, što hety servis zaležyć ad inšych, jakija taksama stopped, i zapuskać hety admovilisia. Fiška była ŭ tym, što pahladzieć, ad jakich servisaŭ zaležyć kankretny servis možna va ŭłaścivaściach. Jakich niama. Viesieła.

Pačaŭ pacichu ŭśviedamlać, što doŭhi pramiežak času ad uvodu parola da źjaŭleńnia ikonak na pracoŭnym stale — nie zusim vypadkovaść. Dakładniej, zusim nie vypadkovaść.
Jašče adna cikavaja fiška. Knopka Win na klavijatury, pryznačanaja dla adkryćcia hałoŭnaha meniu, pracavać uparta nie chacieła. Toje samaje było z kambinacyjaj Ctrl+Ess, meniu nie źjaŭlałasia. Kančatkovuju kropku pastaviŭ pejntbraš, jaki, zachoŭvajučy cikavyja skrynšociki, kazaŭ, što «unable to register document». Adnak, usio zachoŭvałasia i navat prahladałasia.

Jašče adna cikavaja akaličnaść, jakaja vyjaviłasia paźniej: ikspłorer tečki bolš nie vyrazaje i nie kapijuje. To bok, skapijavać praz kopi-pejst ci kat-pejst što-niebudź z vykarystańniem defołtnaj abałonki ŭ mianie nie atrymałasia. Nie pracavaŭ navat drag'n'drop. Ja fihieju, darahaja redakcyja. Pakul što bolej pytańniaŭ, čym adkazaŭ.

Prykinuŭšy, što takoje ščaście mnie nia treba, uspomniŭ dobrym słovam dziadziu Bili i palez u Remove Programs znosić 300Mb biaskoncaj radaści. Radaść spačatku niešta tam estimate, ale paśla skazała, što the system cannot find the file specified i vydalacca nie zachacieła. Mahčyma tamu, što, jak jana česna mianie papiaredziła, «you might remove security updates that help protect your computer». Nu prosta super — nie ŭstalavać, nia źnieści.

Pajšoŭ spać, dumajučy pra toje, što ŭznavić usio za 10 chvilinaŭ nie atrymajecca, i spadziejučysia na mudruju ranicu.

Ranicaj, adnak, lepiej nia stała — usio tyja ž spynienyja servisy i adsutnaść voknaŭ na taskbary. Tamu było pryniataje adnaznačnaje rašeńnie: «Rezać k čortavaj maciery».

Zahruziŭsia ŭ rezervovuju systemu, kab uznavić usio z bekapu. Adfarmatavaŭ systemny dysk i raspakavaŭ tudy jahonuju ŭčorašniuju kopiju. Na ŭsio pajšło kala dvaccaci chvilinaŭ. Rar z opcyjaj kapijavańnia pravoŭ NTFS — mega-rulez. Ščaślivy pierazahruziŭsia i pajšoŭ praviarać poštu.

Admoŭnych vodhukaŭ pra servis-pak stała na adzin bolej. Beta-testavańnie praciahłaściu ŭ paŭhodu nie dało plonu, i ŭ raździeł daŭnłoad mikrasoftaŭskaha sajtu znoŭ patrapiŭ syry pradukt. Kažuć, što IBM prykładna pa takich samych pryčynach rychtuje ŭłasnuju madyfikavanuju versiju abnaŭleńnia, stabilnuju i biazhlučnuju. Što ž, budziem čakać.

15.09.2004         
Kamentary

Hladzieć usie kamentary ŭ Coredump
Usiaho kamentaroŭ: 17

4565

26.09.2004
22:56:17
sldks;d
zedlik

27.09.2004
12:34:42
Слоўны пачачуй, дружа? ;)
той самы Авярдоз

17.10.2004
17:37:24
Лухта - ХР - Лухта. хай жыве Мэрлін і WIN ME!!!
DeSaRio

17.10.2004
17:37:51
SP2 XP eng - Моя система не нарадуется этим продуктом (ничего из упомянутого в обзоре не выкидывает и установка и стайл и вхо в систему), однако единственное что с етями у нее действительно проблеммы: при установке сетевого моста, последний отказывается работать напрочь, однако по этому поводу на Windows Update уже имеется заплатка.
Все остальное - просто супер, я думаю, zedlik, Вам просто попалась неудачно сломанная версия.

По-прежнему с уважением, DeSaRio
zedlik

31.03.2005
11:53:12
Магчыма, але сэрвіс-пак, які ставіў я, я грузіў з афіцыйнага сайту Майкрасофт. Даволі арыґінальна выкладаць для публічнага даўнлоада на афіцыйным сайце «няўдала зламаную вэрсію». ;)

Так, я цалкам разумею, што кропка погляду, зь якой напісаны артыкул, даволі крытычная. І я разумею, што немагчыма паўгоду тэставаць прадукт і месяц трымаць на сайце крывую вэрсію. Але тым ня менш, я яго загрузіў, усталяваў і паспрабаваў. А пасьля напісаў пра вынікі. І ў асобна ўзятай маёй сыстэме ўсё так і было. На абсалютную аб'ектыўнасьць я не прэтэндую.
Frog

23.05.2005
13:07:27
Да в принципе такое возможно, только на грязной системе которая уже некоторое время эксплуатировалась и заставлена программами или еще чем, у меня также было на одной старой системе, тачка работает просто мертво, зато на другом винте на чистой системе все ок с СП2 и без него.
zedlik

23.05.2005
18:16:45
Так, сыстэме было недзе паўтара году і настаўлена там было шмат чаго. Зараз ёй ужо больш за два, а яна нармальна жыве і без sp2.
Last

03.04.2006
20:03:27
Мне цікава, ці перакладае хто-небудзь на беларускую мову Windows XP sp2?
Можа, ёсьць прапановы, як гэта лепш ды лягчэй зрабіць?
zedlik

04.04.2006
04:12:15
Я пра пераклады нічога ня ведаю, а як зрабіць — спосаб адзіны — марудны і тупы — рэдактар рэсурсаў і наперад. Раней былі праекты па перакладзе Windows, усе загнуліся, бо цяжка гэта і доўга.
Gemuz

22.07.2006
12:51:25
У меня имеется лицензионный пак2 и он не ставиться так долго. Если у вас отстойная машина, то это ваши проблемы. За 10 минут и то это слишком + с диска. При установке все сохраняется и лишь только спрашивают про защиту и антивирус. Никаких глюков нет, просто отжалейте денег и приобретайте у офий. преставителей на сфевозможных форумах и собраниях. Я не фан русского и бел-ого, лучше же использывать продуманный интерфейс на родном, для проги, языке. И вообще: Linux - самая крутая, даже учитывая и необходимости все скачивать для нормальной работы, но это окупиться через месяц.

Вы еще не встречали релиз SP3? Очень советую и не говорите, что все ерунда. Если руки кривы, то ничего не поможет. Совет все: Читайте книгу - "Винда для чайников". Для лучшей работы надо оптимизировать в ручнею и не кидать кучу визуалок, а действывать по принципу: Скромность - лучшее качество.

Оптимальная конфигурация: Проц: < 2.0 (Атлон64 или FX на s939), Оператива: <1 Гиг, Видео: Чип с частотой более 500 и памяти 1000. Вот тогда у вас все летать будет, а про Celeron и Duron, Samtron pзабудьте.

Деньги же не главное!!!!!
Вот автору сайта: Ты не забывай, что все нужно проверять. Проверь на бажность и защиту своего сайта. Или ты хочешь оказаться в видео на диске жрнала Xaker. Это совет. Удачи в разработках.
zedlik

27.07.2006
05:42:17
Gemuz, ня пар лухты! Калі ты ня бачыў глюкаў, гэта ня значыць, што іх у прынцыпе не існуе. І я ня ведаю, хто цябе так разьвёў на грошы за сэрвіс пак, калі ён цалкам афіцыйны і цалам бясплатны даступны на сайце Макрасофт, адкуль я яго і загрузіў. Ангельскі сэрвіспак для ангельскай вінды. І было ўсё тое, што напісана. А калі ты ня верыш — твая справа. Хаця было заўважана, што траблы ўзьнікаюць са старымі сыстэмамі, якія працуюць ужо дастаткова доўга. Са сьвежаўсталяванымі праблемы практычна адсутнічаюць.

І які SP3, калі ён выйдзе толькі праз год, а зараз сустракаюцца толькі невядома кім сабраныя разам багфіксы і сёмы Эксплорэр у адным пакунку? Спадар, вы пярэчыце самі сабе!

А відэакартка з частатой у 500 мэгагэрцаў і гігабайтам памяці — гэта сапраўды неад'емная частва аптымальнай канфігурацыі. І ў відэа на дыску я тасама хачу апынуцца. Толькі калі раптам чаго — паведамі калі ласка, зь якім нумарам дыск шукаць, каб не прапусьціць.
Gemuz

31.07.2006
04:54:13
Если вам не нужны глюки, то просто используйте лицензионные, а если нет, то вы не застрахованны вообще не от чего. Есть люди с прямыми руками, но есть и с кривыми. не всем везет. Я писал про пак2, который мне достался совершенно бесплатно от офиц. представителя фирмы Била, что не похоже на их. И хотел сказать, что любая система работает на linux куда бастреее, чем windows. Есть только одно но, линуха немного сложнее после винды. А вы, сударь, zedlik, ввели бы новые сервисы. Пора развиваться.
telet

31.08.2006
04:43:07
Хе...было вельмі цікава пачытаць вашыя разважаньні (артыкул Зэдліка й каментары наведвальнікаў) пра СП2... Маё асабістае меркаваньне - зрабілі новы сэрвіс-пак - шмат чаго выправілі, але і напсавалі шмат...і так будзе працягвацца заўсёды...
Дзед

31.08.2006
22:29:38
Мне SP2 прыйшоў ад "Дзядьзькі Біллі" без грошаў...Там на MicroSoft ёсьць старонка - можна замовіць, праз колькі тыдняў у паштовую скрыню прыходзіць паведомлення - і на пошту атрымліваць ! ;) Усталявалася усё без аніякіх глюкаў, працавала і працуе добра...Толькі калі у вас Руская версыя windows- трэба замовіць Рускі SP2, калі Англіцкая- Англіцкі...
SINTEZ

22.02.2008
13:35:43
Шмат часу прайшло з выхаду sp2... І ў рэшце рэшт Microsoft вырашыла выпусціць sp3 (зараз існуе толькі версія для англамоўнай Windows XP(~350 Mb)). Убудавай у агульны дыстрыбутыў. Працуе як трэба без глюкаў
zedlik

28.02.2008
00:33:49
SINTEZ, дзякуй за параду. Насамрэч, артыкул ужо крыху састарэў. Але з таго часу выявілася агульная тэндэнцыя: калі ставіць SP2 на сьвежую Windows, то ўсё працуе выдатна (сам спрабаваў), калі гэтае абнаўленьне ставіць на сыстэму якая выкарыстоўвалася ўжо пару гадоў (з SP1 ці без), то пачынаюцца вось такія дзіўныя цуды.

Як будзе весьці сябе трэці сэрвіспак, зараз сказаць цяжка, але я пакуль пачакаю, а там бачна будзе.
Budyst

23.09.2012
14:02:40
Zedlik, dziakuj Tabie!

Dadać kamentar

 
 
 

naviny sajtu
14.03.2015
VMS 2.9.2: adpraŭka na velcom i life, padtrymka pieraniesienych numaroŭ
07.05.2012
VMS 2.9.1: vypraŭlenaja adpraŭka na velcom i life
27.04.2010
VMS 2.9: dadadzieny life i vypraŭleny velcom
02.03.2009
Padtrymka Windows Vista dla Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
usie naviny
 
stužki navinaŭ
RSS
Atom
 
nie pa temie
zedlik. Persanalny błog