драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


coredump
 
Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі: Belarusian (Latin) >
Wizardist

20.09.2009
23:19:39
Зэдлік, радненькі, калі б ты зрабіў раскладку лацінкі, як у Linux (то бок, па нейкіх стандартах, ці бязь іх, але ж паўсюль аднолькава), я быў бы ўдзячны. :) Я ўжо звык, калі там усталяваў на правы Alt дадатковыя сымбалі і на месцах Z/C - ж і зь і гэтак далей... каб было зроблена тым чынам, каб можна было б абходзіцца 3-мя раскладкамі: бел. лацінкай (якая таксама замяшчае ангельскую), бел. кірыліцу і расейскую... Файна ж было б...
zedlik

21.09.2009
01:06:31
Wizardist, гэтая раскладка рабілася ўжо даўным даўно і за аснову была ўзятая не раскладка лінукса (ня ведаю нават, ці існавала яна тады), а раскладка чэскай мовы. У выніку я цяпер абыходжуся ўвогуле толькі 2-ма раскладкамі: Belarusian (Latin) Programmers для лацінкі і ангельскай і Belarusian Typo для беларускай, расейскай і украінскай. Калісьці я рабіў варыянт раскладкі, каб апроч лацінкі таксама можа было друкаваць польскай. Але попыт на яе абмежаваны, таму яна ня выкладзеная ў публічны доступ.

Увогуле, можна ўслаляваць сабе праграму MSKLC і любых раскладак на ўласлае жаданьне нарабіць :)
Wizardist

29.10.2009
12:52:42
Ооооо, дзякуй! Зараз наробім... :) Ну, тваі разробкі файныя, але я ўжо звык да лінуксавай раскладкі (Belarusian Latin).
Denver_CO_

24.11.2009
12:06:32
а у мяне якая та памылка выскаквае...( тыпа штосци з админэстратарам...
zedlik

15.03.2010
18:59:26
Denver_CO_, для ўсталяваньня раскладак у сыстэму патрэбныя правы адміністратара. Хутчэй за ўсё, вы спрабуеце ўсталяваць раскладку пад уліковым запісам звычайнага карыстальніка. Паспрабуйце залагавацца пад адміністратарам і паўтарыць усталёўку.
Sierž Kalejeŭ

24.03.2011
00:34:27
Dobry dzień!

Ščyra dziakuju za mahčymaść pisać łacinkaju. Z nadychodziačym Dniom Niezaležnaści!

Mianie možna znajści na s.kaleyeu/facebook.com. Maju dla Spadarstva biaspłatnyja dyski ź biełaruskaj muzykaj, filmami i h.d.
Źmicier

18.05.2011
20:40:08
Dziakuju za raskładku! Ściahnuŭ i karystajusia. Maju prapanovu dadać jašče polskija litary, kab nie było patreby instalavać dadatkovaj raskładki. Ja zrabiŭ dla siabie nastupnym čynam:
AltGr+x - ż
AltGr+o - ó
AltGr+a - ą
AltGr+e - ę
сяржант кот

14.10.2011
19:04:22
A mozhna atrymac' dlia 7-aj Windows raskladku?
zedlik

14.10.2011
19:40:27
сяржант кот, jakuju? Hetaja raskładka pracuje i pad Windows 7.
artsiom

20.10.2011
23:34:46
раней карыстаўся дзвюма вашымі раскладкамі. сеньня пераўсталяваў вінду (7ка), і канешне ж захацеў зноў гэты раскаладкі. надта зручна было. пры усталяваньні не паставіў каб выдаліліся стандартныя бел. і ангельская раскладкі, а потым выпадкова замест "remove" націснуў "repair", і дабавілася па яшчэ адной (другі раз не выпадкова :) ). выдаліць у меня атрымалася толькі па адной копіі. ва ўсталяваных прогах няма, з бібліятэцы файлы выдаліў, ды усё-роўна у наладках раскладак вісяць што адна, што другая. калі проста спрабую зноў усталяваць раскладкі прапускаецца этап "выдаляць бел. і анг. мовы ці не". а мне менавіта гэта і патрэбна! ангельская раскладка стандартная і самому выдаліць не атрымоўваецца.
буду удзячны за дапамогу.
artsiom

21.10.2011
00:01:53
ўсё. праблема вырашына :)
zedlik

21.10.2011
01:38:30
artsiom, файна, што атрымалася разабрацца :)
Siarhei

27.01.2012
16:43:49
няведаеш, чаму сымантэк распазнае гэты файл як Suspicious.MH690
zedlik

27.01.2012
20:07:31
Siarhei, які менавіта файл? Бо там іх некалькі.

Я праверыў install_beltp.exe на VirusTotal, атрымаў вынік, што ўсё чыста: https://www.virustotal.com/file/ae...
Ды і файлу гэтаму тры гады празь месяц, дагэтуль ніхто не скардзіўся на яго. Хутчэй за ўсё, гэта памылковае спрацоўваньне з-за таго, што файл сьціснуты для зьмяшэньня памеру.
Iness ThePrincess

07.02.2012
15:36:25
Vialiki dziakuj za raskładku!
Maks Niki

10.02.2012
13:48:08
Vialiki dziakuj!
Alieś

15.02.2012
17:13:00
Dziakuj vialiki za raskladku!

Jość, praŭda, adnaja prabliema: na NumPad'zie zamiest kropki stała KOSKA! A heta duža krytyčna ŭ prahramavańni. Ciapieraka davodzicca ŭ litary lazić, kab drobnyja ličby uvodzić. Niazručna!

Budu vielmi ŭdziačny, kali papravicie. Dziakuj šče raz.
zedlik

15.02.2012
17:50:53
Alieś, na NumPadzie vykarastoŭvajecca raździalalnik cełaj i drobnaj častak u likach, jakim u biełaruskaj movie źjaŭlajecca koska. Kali vam patrebnaja kropka i vy pragramist, ustalujcie pragramu MSKLC: jana dazvalaje advolnym čynam źmianiać ustalavanyja ŭ systemie raskładki, i vy biez prablemaŭ zmožacie zamianić kosku na kropku, a taksama lubyja inšyja znaki, jakija byli b vam karysnyja.
Alieś

16.02.2012
15:45:44
Dziakuj za chutki adkaz. Sapraŭdy, jość racyja ŭ vašych słovach. Parada, jak zrabić samomu dla mianie nat lepej za hatovaje rašeńnie. Dziakuj.
Ігор

25.02.2012
19:54:16
Шкода, що ця розкладка не підтримує повною мірою польську та, бажано, німецьку. Ціни б їй не було.

ggor@ukr.net
Дадаць паведамленьне
Пазыўны:
Мэйл ці урл:
Пакінь гэта поле пустым*:
Тэкст*:
 
 
Дазволеныя тэгі: <b>, <blockquote>, <i>, <strike>, <quote>, <u>
Спасылкі выхопліваюцца аўтаматычна.
Coredump 1.1
Былі зробленыя 6 SQL-запытаў

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог