драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Тусьняк у Клеафаса

Б'е барабан, гучаць фанфары,
Граюць альты й кантрабас...
Гэта ўсё былое славы —
«Паўночных Афінаў» час,
Калі ў Залесьсі, усімі знаны,
Жыў Міхал Клеафас!

Было немагчыма пасьпець на гэты цягнік. Ён ужо праяжджаў апошні паварот, калі ў галовах няўпэўнена лётала навязьлівая думка: «Як прайсьці на станцыю?!!» Шчасьлівыя і стомленыя, зь вялізнымі клункамі і падвязанымі дыванкамі, без квіткоў і лішніх словаў студэнты з разьбегу загружаліся ў расчыненыя дзьверы дызеля.

А як усё пачыналася.

Было дастаткова прыкольна прачнуцца на матах у школе. у школе, дзе яшчэ некалькі дзён таму вучыліся дзеці і на дошках былі напісаныя яшчэ нясьцертыя разьвязкі лінейных раўнаньняў і малюнкі апошняга званка. Пасьля — хардкорная выключна халодная вадзічка ў краніку, сходка на ганку і зажыгальная зарадка ў стылі Жана Ралея. Фрайцайт замест сьняданку, які жорстка напаткаў галодныя страўнікі, якія ужо тройчы абкруціліся за ноч вакол хрыбетніка, быў прышпільным сюрпрызам арганізатараў. Студэнты распраўзьліся зь сядзібы па прылеглым ангельскім парку шукаць у лесе прыгодаў і камароў. Але сьняданак адбыўся, пасьля якога пачалася сьвятая імша амаль што на сьвежым паветры. Культурная праграма працагвалася канкрэтнай дыскусіяй са спрэчкамі, бойкамі і дахапрабіўнымі аргумэнтамі, якая зацягнулася ажно да вячэры. Жавалі капітальна, таму пра пэрспэктыву, спазьніўшыся на цягнік, заначаваць у лесе пад даждлівым небам успомнілі ў самую апошнюю чаргу. Хутка склалі шмоткі, падвязалі дыванкі і пачалі актыўна змагацца з навязьлівай думкай «Як прайсьці на станцыю?», якая раптоўна зьявілася невядома адкуль.

За дзень да гэтага.

Сонца прыемна казытала твар сваімі ласкавымі і мяккімі промнямі, якія, прабіваючыся празь фіранку, напаўнялі пакой мяккім матавым сьвятлом. Пятая раніцы. Электрацыя праз паўтары гадзіны. Да яе — душ, сьняданак, шмоткі, спальнікі, дыванкі і шкарпэткі, якія менавіта гэтай раніцай некуды схаваліся. Хуткі тралік, пераход, сонныя твары менчукоў і гасьцей сталіцы з валізкамі і сіні цягнік на дваццаць трэцім пуці. Гэта было варта тых ранішніх хвілінаў, калі наўзбоч алеяў да палацу Агінскага яшчэ ня высахла раса, а дзядзькі з конямі яшчэ толькі пачыналі езьдзіць па полі. З жоўта блакітных лаваў хуценька быў складзены імправізаваны стол, куды кожны наваліў усяго смачнага да кучы. Затачыўшы кілбасы, агуркоў і яблыкаў, усе напружана рыхтаваліся да працы, калі выявілася, што праца пакуль абламілася, а мы ідзем на экскурсію па палацы дзядзечкі Міхала Клеафаса Агінскага і прылеглых да яго капліцах і канюшнях. Драбнюткі дожджык, які пачаў кропліць ля каменя Касьцюшкі ні разу не сапсаваў настрою тым, хто апрануў ня толькі адну цішотку, а наадварот — нават узьняў яго клёвай амаль што летняй раніцай. А пасьля раптам выявілася, што валянтэрства — гэта зусім нават не эксплюатацыя дармовай рабочай сілы, а прыкольна і весела. Пасьля абеду было яшчэ крышачку працы па прыбіраньні і ўпарадкаваньню палаца, якая хутка мусіла скочцыцца, бо а сёмай вечара пачынаўся мэгазажыгацельная супольная салянка, у якой бралі ўдзел кожны з удзельнікаў вандроўкі і духавы фолк-гурт «Альтанка» — маладая зорка на небасхіле беларускай непапсы. Вершы, гульні, песьні і танцы пад вясёлы рок-н-рол былі настолькі захапляльнымі, што адбой давялося перанесьці на гадзіну наперад. Задаволеныя вялянтэры паплюхаліся на маты ў цёплым памяшканьні залескай школы і спазналі таямніцу таямніц, тое, чаго ня ведаюць і ніколі не здагадаюцца шараговыя людзі. Усе вялянтэры, якія ў апошнія выходныя траўня адарвалі сваё цела ад цёплай канапы і завезьлі яго ў ціхую вёсачку Залесьсе, зараз ужо ведаюць, што ж насамрэч адбываецца ў школах ноччу.

28 траўня 2006         
Стэфан Шахтэль         
Дадаць камэнтар

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог