драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Панкі не памерлі

— Перапрашаю за нахабства, але ці не дапаможаце старому панку на пляшку піва.

Голас належаў ужо ня вельмі маладому чалавеку, але выгляд ён меў, як мае быць: заношаная брудная байка «Панкс нот дэд», старыя джынсы, і трохі падраныя кеды мадэлі, якая засталася ў спадчыну яшчэ з савецкіх часоў. Крыва паголены твар таксама паведамляў, што мужык клаў на ўсе грамадзкія і этычныя законы. І правільна рабіў.

— Стары панк? — перапытаў я.

— Стары панк. Любая дробязь, усё, што не патрэбна... Калі ласка...

— А што, панкам зараз рабіць няма чаго, акрамя як бухаць?

— Не, ну чаму?.. Ёсьць.

«Дык займіся!» — пранеслася ў маёй галаве, але суразмоўца працягваў:

— Але ведаеш, шклянка гарэлкі нашмат лепей, чым...

— Чым чарніла?

— Чым наркотыкі.

Так, я зь ім згодны, лепей. Быць можа толькі таму, што гарэлка ня так моцна ўзьдзейнічае на твой арганізм у адрозьненьне ад наркотыкаў. Але ад гарэлкі чырванее твар і разбухае нос, што робіць цябе прыкметным у натоўпе. Але калі ты панк, ты, вядома, забіў на натоўп і ягоную ацэнку тваіх учынкаў. І табе ня важна, што думае пра твае ірваныя кеды вунь той мудак у зялёным капелюшы.

— А што, ніякай альтэрнатывы няма?

— Чаму? Ёсьць. Чарніла.

Мы зноў прыйшлі да таго самага. Я стаяў вагаючыся. Грошы зусім не такая рэч, якую можна проста скапіяваць і пакласьці на суседнюю дыскету. Грошай шкада. І самае галоўнае, іх ніколі не бывае шмат. Прынамсі, у мяне не было. «Любая дробязь» — гэта яшчэ талёнчык на тралейбус. А можа, нават і два.

— А ведаеш, куды я зараз іду? — раптам сказаў панк, цудоўным чынам працягнуўшы гутарку, якая ўжо падышла да свайго лягічнага канца.

Зь ім было цікава размаўляць. Трэба было знайсьці канец, за які можна было б зачапіцца. Але ён, відавочна, сам падумаў пра тое самае і паспрабаваў высьветліць, ці не зьяўляюся я тэлепатам. Я ім не зьяўляўся, а таму ён з усьмешкай адказаў на сваё ж пытаньне:

— У сталоўку «Крышталь».

«А што, абавязкова трэба ісьці ў сталоўку, каб пабухаць?» — хацеў было спытаць я, але чалавек насупраць быццам пачуў гэта і адразу адказаў:

— Не, проста яна самая танная. Вось, напрыклад, паабедаць там можна за 800 рублёў. Таму мне трэба назьбіраць тысячу, каб паесьці. Есьці, халера, дужа хочацца. А пра гарэлку я пачаў таму, што на выпіўку лепей даюць... Сасісак я ўжо купіў, сёньня зь мясам буду.

Цяжка сказаць, навошта насамрэч яму былі патрэбныя грошы. Магчыма, пабухаць, магчыма, паесьці. Магчыма, на яшчэ што-небудзь. Сапраўдная прычына засталася невядомай. Файная ідэя — зьбіраць у мінакоў на піва, а калі мінак ня вельмі прабівальны, то паспрабаваць расчуліць яго на ежу. Бо есьці ўсім хочацца.

Тым часам мы ўжо паціху ішлі ў тым кірунку, у якім мне было трэба. Відаць, і старому панку туды патрэбна было таксама.

— Оба на, тульпаны распусьціліся! Вось бы прайсьціся бы касою... Калі мянтам ломіць на вуліцу выходзіць.

— А што, ёсьць час, калі ломіць? — пацікавіўся я.

— Канешне ёсьць. Вось напрыклад, рана ранкам, калі такое надвор'е... Думаеш, лавіць яны цябе будуць? Хрэн! Сьпяць яны па поўнай.

Магчыма. Ніколі не даводзілася касіць тульпаны на гарадзкіх клюмбах. А надвор'е сапраўды было паганае. З самай раніцы неба было зацягнутае цяжкімі шэрымі хмарамі, і драбнюткія кропелькі веснавога дажджу падалі долу. Увогуле, той дзядзька зрабіў даволі пазытыўнае ўражаньне. Нават калі ўлічваць ягоны невялічкі пэрфоманс.

— А ё-маё! — зноў пачаў панк. — Як яны мне надакучылі!

Доўгія разьвязаныя шнуркі заміналі ісьці. Робячы вялікія крокі, ён стараўся не патрапіць на іх. У яго гэта добра атрымлівалася.

— Ну, я пайду на свой тралейбус...

— А я тады да лавачкі. Як мне надакучылі гэтыя шнуркі!

Нашыя шляхі разышліся.

19.05.2004         
Камэнтары

Глядзець усе камэнтары ў Coredump
Усяго камэнтароў: 3

Ілля

19.12.2005
03:18:21
Вельмі цікава і выразна!
Жыве Беларусь

16.07.2006
03:39:17
Прівет всем!!!
Панк

05.10.2006
17:22:08
> Грошы зусім не такая рэч, якую можна проста скапіяваць
zedlik, ты редкое жмыдло! Грошы, это самое большое зло, которое тебя уже поглатило.

> «Любая дробязь» — гэта яшчэ талёнчык на тралейбус.
Твоя мелочная жизнь засуживает сожаления... мне тебя жалко. Думаю, не раз ты ещё "подавишся" своим талончком.

P.S. Искренне хочется надеятся, что за два прошедших с того случая года, ты уже смог избавиться от своих денег для того, чтоб наконец-то чувствовать себя свободным.

Дадаць камэнтар

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог