|
|

 
Вітаю цябе, шаноўны. Або шаноўная, што каму больш падабаецца. «Драўляны зэдлік» — культавы аўтарскі праект, недахоп якіх зараз адучаваецца ня толькі ў Белнэце, але і ў Сеціве ўвогуле.
Зьмест
Дазволь мне сказаць колькі словаў пра тое, што тут можна знайсьці.
Каб было зразумела, дзе што ляжыць, ўсё растусаванае па наступных разьдзелах.
|
Артыкулы
Тэксты на розныя тэмы: нефільтраваныя думкі, інфармацыйныя тэхналёгіі, прэс-рэлізы... Усё там.
Пераклады
Лякалізацыйныя файлы кампутарных праграмаў, якія спрыяюць таму, каб праграма й па-беларуску шпрэхаць магла.
Адмыслова яны не шукаюца й не ствараюцца. Калі што патрапіць да мяне, то з дазволу аўтара будзе выкладзенае на старонку.
Праграмы
Там можна ўзяць мэгатулзу VMS і некаторыя іншыя рэчы.
С.Б.Е.Ў.К.
Новая рэвалюцыйная мэтодыка вывучэньня граматыкі.
Заснаваная на псыха-асацыятыўнай мадэлі пабудовы сьвядомасьці і прапануе
кардынальна новы падыход да засваеньня ведаў. Карацей, такога ты
ня ўбачыш у школьных падручніках! Прынамсі, у бліжэйшы час.
С.Б.Е.Ў.К.2
Працяг рэвалюцыйнай мэтодыкі.
Другая частка збору арганічна дапаўняе першую, утвараючы тым самым
мэтаэфэктыўны тандэм. Саўрыменная альтэрнатыва
Вершы, напісаныя ў новым
і вельмі пэрспэктыўным стылі беларускай літаратуры.
Найноўшы постмадэрнізм. Гасьцёўня
Месца, дзе людзі
могуць выказваць свае ўласныя ці не свае,
адпаведна — няўласныя, думкі. Альбо не выказваць, а чытаць
думкі іншых.
Правы
Калі пазначаны аўтар матэрыялу, то ўсе аўтарскія правы належаць
менавіта гэтай асобе.
Ва ўсіх іншых выпадках аўтарскія правы на матэрыялы сайту належаць
праекту «Драўляны зэдлік» і Я. Зэдліку асабіста.
Аўтар не нясе адказнасьці за правільнае ці няправільнае выкарыстаньне
інфармацыі з гэтага сайту ў асабістых або неасабістых мэтах.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на
«Драўляны зэдлік» абавязковая.
Пункты погляду
Меркаваньне аўтара сайту можа не супадаць ні з грамадзкім пунктам гледжаньня, ні зь меркаваньнямі наведвальнікаў сайту. Пункт погляду аўтара можа не супадаць зь ягоным меркаваньнем.
Падзякі
Аўтар шчыра дзякуе HMYZ'у за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў, а таксама Mix'у за ягоныя спробы дапамагчы. І ўсім — прывет!
zedlik
jz53@zedlik.com
|