драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


С.Б.Е.Ў.К.
 

Табе, пэўна, неаднаразова
трапляліся падручнікі па мове.
Спачатку ў школе, пасьля —
ва ўнівэрcытэце... Магчыма,
ты нават ведаеш, дзе якіх
падручнікаў можна здабыць
у інтэрнэце.
Але нудныя правілы і
даўжэзныя незразумелыя
фармулёўкі, надрукаваныя на,
часам, ня вельмі якаснай
паперы, — ня самы лепшы шлях
для навучаньня. Адмыслова
складзеныя практыкаваньні
для замацаваньня
вывучанага правіла вельмі часта не ўтвараюць належнага ўяўленьня пра магчымыя спосабы ўжываньня яго на практыцы і тым самым ня могуць стварыць сапраўднай еднасьці з мовай. З жывой народнай мовай, якая ўжо далёка пайшла ад стэрэатыпаў састарэлых падручнікаў і нават здольная ўплываць на пазыцыі літаратурнай мовы. Падручнікі мусяць пэрманэнтна ўдасканальвацца, як тое робіць час з жывой мовай, адкідаючы ўсё лішняе і ствараючы тым самым ідэальны варыянт сродку зносінаў.

Але тут ты знойдзеш новы, кардынальна іншы, а дакладней, практычны мэтад засваеньня вывучанага матэрыялу. Якасны, просты і эфэктыўны.
Ня верыш, што такое магчыма? Хадзем, я пакажу!
  зьмест   Далей

Дадаць камэнтар

 
 
 

навіны сайту
07.05.2008
Кірыłaca ў новым фармаце!
19.03.2008
Раскладка беларускай мовы Belarusian Typo
05.12.2007
VMS абнавілася да вэрсіі 2.8.1
02.10.2007
Выйшла VMS 2.8!
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
вялікі брат
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог