 |
|
Сьпіс зьменаў
VMS 2.8.1 (5 сьнежня 2007), зьмены адносна 2.8
- Адпраўка SMS абанэнтам Diallog зноў працуе, але, на жаль, аўтаматычнае
дэкадаваньне малюнку пакуль адключанае.
- Зьявілася магчымасьць выкарыстаньня іконкі праграмы ў сыстэмным трэі і
поўнага хаваньня ўсіх актыўных вокнаў камбінацыяй клявіш Ctrl+H ці
выбарам адпаведнага пункту ў кантэкстрым мэню іконкі ў трэі. Гэтая
магчымасьць можа выкарыстоўвацца падчас адпраўкі паведамленьня альбо
для вызваленьня панэлі задачаў і працоўнага стала на пэўны час.
Адключыць пастаянную наяўнасьць іконкі ў сыстэмным трэі можна ў
наладах.
- Дадалася магчымасьць згортваньня галоўнага акна праграмы ў сыстэмны
трэй. Актывізаваць гэтую опцыю можна ў наладах праграмы.
- Выпраўленая памылка з запускам некалькіх копіяў праграмы. Зараз па
змоўчаньні можна запусьціць толькі адну копію, але магчымасьць запуску
некалькіх копіяў можна актывізаваць у наладах. Пры гэтым ва ўсіх
копіях, апроч першай, будзе адключаная гісторыя, бо сумеснае
выкарыстаньне гісторыі некалькімі копіямі праграмы немагчымае.
- Дададзеная магчымасьць выкарыстаньня прымусовай трансьлітэрацыі ў
лацінскія сымбалі на сэрвэры МТС паведамленьняў, адпраўленых
кірыліцай, калі ў абанэнта актывізаваная паслуга прыёму паведамленьняў
кірыліцай.
- Паведамленьні пра сеткавыя памылкі адпраўкі зараз выводзяцца ў акно
адпраўкі, а не ў асобныя дыялёгі.
- Зноў крыху ператусаваныя кнопкі ў галоўным акне.
VMS 2.8 (1 кастрычніка 2007), зьмены адносна 2.7.2.1
- Дададзеная падтрымка новых масіваў нумароў 44 і 33.
- Дададзеная гісторыя паведамленьняў.
- Дададзеная магчымасьць адпраўкі з каманднага радку.
- Дададзеная магчымасьць прагляду статыстыкі адпраўленых паведамленьняў.
- Абноўлены фармат тэлефоннай кнігі для падтымкі новых масіваў нумароў.
- Дададзеная функцыя аўтаматычнай і ручной праверкі абнаўленьняў.
- Дададзеная магчымасьць экспартаваньня гісторыі паведамленьяў.
- Дададзеная магчымасьць закрыцьця акна адпраўкі паведамленьня,
калі паведамленьне было адпраўленае пасьпяхова.
- Зараз адправіць паведамленьне можна націснуўшы Ctrl + Увод у полі
тэксту паведамленьня.
- Невялікія зьмены інтэрфэйсу.
VMS 2.7.2.1 (26 ліпеня 2007), зьмены адносна 2.7.2
- Выпраўленыя парамэтры адпраўкі паведамленьня на Velcom у сувязі з
увядзеньнем новага коду сеткі для падтрымкі старых нумароў. Адпраўка
на нумары, якія пачынаюцца з +375 44 пакуль немагчымая.
VMS 2.7.2 (26 красавіка 2007), зьмены адносна 2.7.1
- Выпраўленыя парамэтры адпраўкі паведамленьня на Velcom у сувязі са
зьменамі на сайце апэратара.
VMS 2.7.1 (5 студзеня 2007), зьмены адносна 2.7
- Выпраўленая памылка з выяўленьнем галоўнага акна праграмы ў
стандартнай тэме Windows XP.
- Выпраўленая памылка скіданьня бягучай кадыроўкі для Velcom пры
пераініцыялізацыі інтэрфэйсу.
VMS 2.7 (1 студзеня 2007), зьмены адносна 2.6
- Дададзеная функцыя аўтаматычнага распазнаваньня тэксту на малюнках
МТС і Diallog.
- Выпраўленая памылка адпраўкі на МТС праз проксі.
- Выпраўленая памылка некарэктнай адпраўкі на МТС і Diallog без
атрыманьня пацьвержаньня адпраўкі.
- Дададзеная функцыя аўтаматычнага чаканьня перад адпраўкай чарговага
паведамленьня на МТС і Diallog, каб пазьбегнуць абмежаваньня
апэратараў на адпраўку аднаго паведамленьня ў хвіліну.
- Дададзеная опцыя адключэньня ўбудаванай трансьлітэрацыі пры адпраўцы
паведамленьня на Velcom, якое зьмяшчаецца ў адно SMS, пры аўтаматычным
вызначэньні набору сымбаляў.
- Палепшаны разбор адказаў сэрвэраў Velcom і МТС.
- Выпраўленая памылка пры загрузцы праграмы з актывізаванымі опцыямі
трансьлітэрацыі і подпісу.
- Выпраўленая памылка пры карыстаньні мэню хуткага выкліку на сыстэмах
з пэўнымі лакалямі.
- Палепшаны зьнешні выгляд і паведамленьні пра стан адпраўкі.
VMS 2.6 (29 ліпеня 2006), зьмены адносна 2.5
- Адпраўка на МТС, якая перастала працаваць з увядзеньнем малюнкаў,
выпраўленая і зноў працуе.
- Дададзеная магчымасьць адпраўляць паведамленьні на нумары VELCOM,
якія пачынаюцца з «9».
- Дададзеная опцыя аўтамытычнага выбару кадыроўкі для VELCOM:
у выпадку, калі даўжыня паведамленьня меншая за 60 сымбаляў
выбіраецца кірыліца, іначай — лаціна.
- Дададзеная магчымасьць абнаўленьня часу адпраўкі паведамленьня
для МТС і часу адпраўкі і адкладаньня адпраўкі паведамленьня
для Diallog.
- Базы тэлефоннай кнігі і трансьлітэрацыі зараз ствараюцца
аўтамытычна, калі ня знойдзеныя файлы базаў папярэдняй
вэрсіі праграмы.
- Падчас загрузкі базаў робіцца рэзэрвовая копія файла тэлефоннай
кнігі і файла трансьлітэрацыі ў тэчцы праграмы.
- Зьмененая іконка атрыманьня дадзеных з сэрвэра.
- Выпраўленая памылка падліку колькасьці сымбаляў пры ўключанай
трансьлітэрацыі.
- Выпраўленая памылка магчымага канфлікту патокаў адпраўкі
паведамленьняў і VCL-патоку.
VMS 2.5 (12 ліпеня 2006), зьмены адносна 2.0.3
- Перапісаная адпраўка паведамленьняў на МТС, якая зноў працуе.
- У дыялёг адпраўкі дададзеныя іконкі для лепшага ўспрыняцьця працэсу і вынікаў адпраўкі.
- Выпраўленая памылка з адсутнасьцю перакадаваньня сыстэмных сымбаляў у URL-encoding.
- Дададзеная магчымасьць адпраўляць паведамленьні на нумары МТС, якія пачынаюцца з «8».
- Ctrl + Backspace у полі ўводу паведамленьня зараз выдаляе апошняе слова, а не малюе квадрацік.
- Павялічанае ў паўтара разы поле ўводу паведамленьня.
- Пошук файлаў баз дадзеных зараз спачатку ажыцьцяўляецца ў тэчцы з праграмай, а пасьля толькі па запісу ў рэестры.
- Выхад з дыялёгу адпраўкі пасьля завяршэньня адпраўкі магчымы па націсках клявішаў Ecs або Enter.
- Пасьля пасьпяховай адпраўкі ўведены тэкст паведамленьня ў галоўным акне праграмы трапляе ў фокус і цалкам выдзяляецца, то бок можна адразу ўводзіць наступнае паведамленьне.
- Абноўленыя стандартныя значэньні User-Agent.
- Яшчэ крышачку дробных зьменаў.
VMS 2.0.3 (20 лістапада 2005), зьмены адносна 2.0.2
- Дададзеная магчымасьць адпраўляць паведамленьні на нумары VELCOM, якія пачынаюцца з «1».
VMS 2.0.2 (28 ліпеня 2005), зьмены адносна 2.0
- Выпраўленая памылка разбору адказу сэрвэра, якая не дазваляла правільна аналізаваць вынік адпраўкі паведамленьня.
- Выпраўленая памылка фармаваньня запыту для адпраўкі на Velcom, калі парамэтар набору сымбаляў заўсёды вызначаўся як «кірыліца», незалежна ад парамэтраў паведамленьня.
- Выпраўленыя памылкі трансьлітэрацыі паведамленьня з кірыліцы ў лаціну.
- Дададзеная магчымасьць адпраўляць паведамленьні на нумары МТС, якія пачынаюцца з «2».
VMS 2.0.1
Публічна не распаўсюджвалася.
VMS 2.0 (11 сакавіка 2005), зьмены адносна 1.2.1
- Дадалася магчымасьць адпраўляць паведамленьні на Diallog.
- Дадалася тэлефонная кніга.
- Пэўных абанэнтаў можна хутка выбраць з новага Hotlist-мэню.
- Аўтаматычнае адкрыцьцё панэлі адпаведнага апэратара пры выбары пэўнага запісу ў тэлефоннай кнізе.
- Сартаваньне запісаў тэлефоннай кнігі па імі, нумары тэлефона і апэратары.
- Адпраўка вынесеная ў асобныя патокі.
- Да паведамленьня можна аўтаматычна дадаваць подпіс.
- Праграму зараз можна згортваць у таскбар.
- Намаляваная іконка ;)
- Налады HTTP- і HTTPS-проксі разьнесеныя па асобных панэлях.
- У якасьці проксі-сэрвэраў зараз падтрымліваюцца SOCKS4 і HTTP(CONNECT).
- У якасьці альтэрнатыўнай графікі дадалася падтрымка беларускай лацінкі як мовы інтэрфэйсу.
- Базу тэлефоннай кнігі можна экспартаваць і імпартаваць з 4 розных кадыровак.
- Можна вызначаць, на колькі павялічваць пры загрузцы час адпраўкі паведамленьняў на МТС і Diallog.
- Дапаможныя вокны можна закрыць націскам на кнопку Esc.
- Зьявілася магчымасьць уручную вызначаць User-Agent.
- Захаваньне ўсіх парамэтраў інтэрфэйсу.
- Дадалася магчымасьць трансьлітэрацыі паведамленьня на баку карыстальніка.
- Поле ўводу нумара тэлефона больш не залежыць ад выбранага апэратара.
VMS 1.2.1 (18 студзеня 2005), зьмены адносна 1.2
- Выпраўленая памылка апрацоўкі наладаў.
VMS 1.2 (14 лістапада 2004), зьмены адносна 1.2
Першая публічная вэрсія.
|
|
|
|
|
 |
|