|
Праверка артаграфіі ў браўзэры Opera
Слоўнік праверкі артаграфіі для браўзэра Opera 10:
› opera-spellcheck-be (8,6 Мб)
Апісаньне слоўніка
Слоўнік прызначаны для ўбудаванай праверкі артаграфіі ў браўзэры Opera вэрсіі 10 і сьвяжэйшай
(ранейшыя не падыдуць).
Каб ня парыцца зь пераключэньнем слоўнікаў, адначасова падтрымліваецца
праверка кірыліцы і лацінкі.
Слоўнік утрымлівае больш за паўтара мільёны словаформаў для кожнай з графікаў.
Калі табе ламае грузіць такі вялікі слоўнік, можаш загрузіць кірылічны альбо лацінкавы
слоўнікі асобна. Карыстацца імі гэтаксама, як і асноўным.
› opera-spellcheck-be-tarask — для праверкі кірыліцы (3,8 Мб)
› opera-spellcheck-be-latn — для праверкі лацінкі (4 Мб)
Як карыстацца
Для ўсталяваньня файлы слоўніка (*.aff і *.dic) трэба скапіяваць у лякальную тэчку слоўнікаў.
Пры запуску браўзэра слоўнік падхопіцца аўтаматычна. Лякальная тэчка слоўнікаў для кожнай з плятформаў
наступная:
- Windows: $PROFILE\dictionaries\ (дзе ў якасьці $PROFILE трэба разумець шлях «Тэчка Opera» (Opera directory) на старонцы opera:about)
- Linux/UNIX: $PROFILE/dictionaries/ (дзе ў якасьці $PROFILE трэба разумець шлях «Тэчка Opera» (Opera directory) на старонцы opera:about)
- Mac: ~/Library/Application Support/Opera 10/Dictionaries/
Напрыклад, для Windows XP гэта будзе прыблізна наступны шлях:
C:\Documents and Settings\USERNAME\Application Data\Opera\Opera 10\profile\dictionaries\
Калі ў цябе не XP альбо тэчкі называюцца іначай, паспрабуй дацяміць самастойна.
Пасьля гэтага трэба перазапусьціць браўзэр і актывізаваць слоўнік.
Для актывізацыі слоўніка трэба адкрыць у браўзэры любую старонку, дзе ёсьць форма ўводу тэксту,
і націснуць па ёй правай кнопкай мышы. Апошнім альбо перадапошнім пунктам у мэню мусіць быць пункт
«Правяраць артаграфію». Калі ён не адзначаны, яго варта адзначыць і націснуць левай кнопкай яшчэ раз.
Зараз апошнім пунктам мэню будзе пункт «Мова», дзе трэба выбраць мову ўсталяванага слоўніка — «be»
(альбо be-tarask ці be-latn для кірыліцы ці лацінкі адпаведна).
У выніку атрымаецца наступным чынам:
З-за дастаткова вялікага памеру слоўніка ягоная загрузка можа заняць пэўны час у залежнасьці ад
прадукцыйнасьці кампутара, а таму праверка артаграфіі можа актывізавацца праз 10—30 сэкундаў
пасьля запуску браўзэра.
Першая альфа браўзэра Opera 10 даступная па адрасе: www.opera.com/browser/next/.
Пра здаровы сэнс
У прынцыпе, вычытаць тры мільёны словаформаў — маларэальная пэрспэктыва. Якасьць безумоўна
зьяўляецца найвышэйшым прыярытэтам, і я выправіў усе адшуканыя памылкі, але мушу зазначыць, што
імавернасьць сустрэць недакладнасьць ўсё ж існуе. Таму пры разыходжаньні меркаваньняў
слоўніка і здаровага сэнсу я б параіў аддаць перавагу здароваму сэнсу.
Апостраф
Ва ўсіх слоўніках ужываецца правільны знак апострафу: ’ замест '.
Сумяшчальнасьць зь іншымі сыстэмамі
З высокай ступеньню імавернасьці гэтыя слоўнікі пакоцяць для праверкі артаграфіі ў Open Office і любой іншай праграме,
якая падтрымлівае Hunspell, а кірылічны слоўнік — таксама ў Firefox. Але я ўсяго гэтага не правяраў.
Credits
Слоўнікі распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL.
Слоўнік кірыліцы зьяўляецца слоўнікам Алекса Булойчыка, з парай выпраўленых хібаў,
які ў сваю чаргу быў створаны на падставе слоўніка Віталя Хілько. Старонкі, дзе
раней можна было ўзяць гэтыя слоўнікі, ужо недаступныя. Зрэшты, гэта адна з асноўных
прычынаў, чаму кірылічны слоўнік асобна выкладзены тут.
Слоўнік лацінкі створаны на падставе слоўніка кірыліцы. Дыфэрэнцыяцыя паміж
выбуховым і фрыкатыўным гукам «г» (h/g) рабілася на аснове зьвестак
з слоўніка «Нашай Нівы».
Тэхічная падтрымка
гл. таксама:
Пераклад Opera
Пераклад браўзэра Opera на беларускую мову
Опэра лацінкай
Пераклад браўзэра Opera беларускай лацінкай
Камэнтары
Глядзець усе камэнтары ў Coredump Усяго камэнтароў: 8
Zołak
28.02.2009 12:17:45 |
Niejak nie znajšoŭ adpaviednych tečak, kab zainstalavać. :) |
zedlik
07.03.2009 23:57:33 |
Zołak, dumaješ, ja ich sam vydumlaŭ? :)
Heta aficyjnaja instrukcyja, napišu paźniej poštaj, treba razabracca. |
skepsys
16.03.2009 16:41:09 |
а ці рэальна гэткі слоўнік прыкруціць да вэб-інтэрфэйсу? |
zedlik
17.03.2009 03:56:23 |
skepsys, паспрабаваў пашукаць, але ніякіх вэб-распрацовак у гэтым кірунку нібыта не існуе, а накаўбасіць такое ўручную нерэальна ў агляднай будучыні. |
Alkari
05.11.2009 16:51:26 |
zrabicie narkamaŭku!!!budu vielmi udziačny!! |
zedlik
07.11.2009 22:25:19 |
Alkari, у інтэрнэце недзе валяецца спэлчэк наркамаўкай для Firefox. А ўвогуле, слоўнік пад вольнай ліцэнзіяй, любы ахвотны можа перарабіць яго на свой густ. |
georgmay
07.12.2009 16:35:14 |
Waŭ! Ničoha siabe! Dziakuju!!! |
georgmay
07.12.2009 16:37:25 |
Heta nieabchodna zapampavać na opera.com kab liudzi mahli juzać as default. |
|