тэхбок
Функцыі, якія тут выкарыстоўваюцца яшчэ зусім не ўваходзяць
у які-небудзь стандарт. Яны проста падтрымліваюцца браўзэрамі,
але кожны інтэрпрэтуе іх так, як яму падабаецца больш за ўсё.
Скрыпт быў правераны на сумяшчальнасьць з найбольш
распаўсюджанымі браўзэрамі. Усё коціць з наступнымі:
- Opera 9.0 і вышэй
- Firefox 1.5 і вышэй
- Internet Explorer 6.0
Калі ўсё выдатна працуе на тваім браўзэры
(г.зн. так, як апісана вышэй), і твайго браўзэра
няма ў сьпісе, то калі ня ў лом, скінь ягоную
назву і вэрсію
сюды.
І наадварот. Калі раптам чаго ня так працуе і
канвэртуецца — вэлкам.
А, і яшчэ. Ва ўсіх браўзэрах назіраюцца глюкі
з вэртыкальнай пракруткай. Гэта азначае, што
акно не пракручваецца, калі ўведзены тэкст
вылазіць за межы тэкставага поля і калі апошні
сымбаль быў трансьлітэраваны. То бок усё
пракруцціцца так, як трэба, тады, калі будзе
ўведзены першы сымбаль з ангельскай абэцэды,
лічба, прагал або пэўныя іншыя сымбалі.
Парыцца з-за гэтага ня варта. Можна проста
расьцягнуць тэкстбокс настолькі, наколькі трэба.