Існуюць дзьве раскладкі набору: лацінкавая і кірылічная. Калі ты цісьнеш кнопку, скрыпт глядзіць, што за яна і ў адпаведнасьці з актыўнай раскладкай малюе літару.
У якасьці лацінквай раскладкі была скарыстаная раскладка Belarusian (Latin) Programmers. З-за немагчымасьці тэхнічнай рэалізацыі апрацоўкі камбінацыяў з клявішамі AltGr і Ctrl, быў рэалізаваны варыянт зь мёртвымі клявішамі ў верхнім левым куце клавы: «`» і «~».
Працуюць яны наступным чынам. Пры націску на клявішу нічога не малюецца і ўвогуле, нічога не адбываецца. Але калі пасьля гэтага націскаецца наступная клявіша, праглядаюцца магчымыя камбінацыі, і калі пара знаходзіцца, малюецца літара ці сымбаль, атаясаленыя з гэтай парай. Калі ня знойдзеная — малюецца «`» або «~» (у залежнасьці ад таго, націскалася клявіша з Shift'ом ці без) і другая націснутая клявіша. Пасьля ўсё паўтараецца наноў.
Прыклад. Каб атрымаць «Ś» трэба:
Каб атрымаць толькі адзін сымбаль «`» ці «~», трэба націснуць спачатку гэтую клявішу, а пасьля прагал.
Камбінацыі сымбаляў не зьмяніліся і прыведзеныя ў калёнцы пра лацінку. Дадалося яшчэ крыху новых.
У ва ўсім астатнім, апроч камбінацыяў зь мёртвымі клявішамі, гэта звычайная ангельская раскладка.
Дарэчы. Падчас напісаньня тэксту ў цябе можа быць раптам уключаная іншая раскаладка. Тады ўсе сымбалі, якіх няма ў ангельскай, перадаюцца як ёсьць. Скрыпт выкусвае толькі камбінацыі з ангельскімі літарамі. Нацыянальныя абэцэды могуць ня парыцца.