|
|
| Назва | Belarusian (Latin) Programmers Keyboard Layout | | Вэрсія праграмы | 2.0 | | АС | Windows 2000, XP, Server 2003, Vista, 7; x86, x64, IA64 | | Памер | 555 Кб [569 093 байты] | | Ліцэнзія | Freeware | | Аўтар | zedlik | | Загрузак | 1031 | | Апісаньне | Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі для Windows 2000/XP/Server 2003/Vista. | | |  | | |
Разьмяшчэньне сымбаляў
Звычайная раскладка
* клявіша «`» — мёртвая клявіша
З націснутай клявішай Shift
* клявіша «~» — мёртвая клявіша
З націснутай клявішай AltGr
З націснутымі клявішамі AltGr і Shift
Табліца мёртвай клявішы «`»
* у выпадку націску гэтых клявішаў пры заціснутай клявішы Shift яны атрымліваюцца ў верхнім рэгістры
Табліца мёртвай клявішы «~»
* у выпадку націску гэтых клявішаў пры заціснутай клявішы Shift яны атрымліваюцца ў верхнім рэгістры
Больш падрабязнае апісаньне глядзі ў дакумэнтацыі ў архіве раскладкі.
Тэхічная падтрымка
гл. таксама:
Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі Belarusian (Latin) (Custom)
раскладка беларускай лацінкі з сваім уласным разьмяшчэньнем літараў
Kir2Lac
праграма для канвэртаваньня тэксту з кірыліцы ў лацінку
Раскладка клявіятуры беларускай мовы Belarusian Typo
пашыраная раскладка на аснове стандартнай беларускай раскладкі
Камэнтары
Глядзець усе камэнтары ў Coredump Усяго камэнтароў: 34 Паказаныя апошнія 30.
Čorny dembiel
29.02.2008 20:50:54 |
У вас на сайце зараз нельга нічога загрузіць: Спрабаваў раскладку і канвертар -- не атрымалася. Проста пераносьць на хтмл старонку з поўным брэдам і мільённай колькасьцю самых разнастайных сімвалаў. |
zedlik
29.02.2008 21:07:45 |
Загрузка не мянялася ўжо вельмі даўно, паспрабаваў зараз — усё працуе.
Паспрабуйце выкарыстаць іншы браўзэр, магчыма справа ў наладах MIME-тыпаў. Таксама магчыма, вы выкарыстоўваеце проксі, які зьмяняе тып дадзеных. Тады паспрабуйце адключыць выкарыстаньне проксі. Калі нічога не дапаможа, паспрабуйце, націснуўшы правай кнопкай на кнопку «Загрузіць», выбраць у мэню «Захаваць аб'ект як...» і загрузіце файл сабе на кампуар, імя можна ўвесьці любое, пашырэньне — абавязкова «zip» (альбо адкрываць загружаны файл якім-небудзь архіватарам). |
Чорны дэмбель
03.06.2008 19:58:34 |
у мяне Віста... ці ёсьць магчымасьць зрабіць раскладку для гэтай сістэмы? я на ўсялякі выпадак спампаваў, але пакуль што не магу скарыстацца... |
zedlik
04.06.2008 01:13:34 |
Так, магчымасьць стварыць ёсьць, я думаю, у хуткім часе падтрымка Вісты зьявіцца. |
Чорны дэмбель
07.06.2008 22:34:29 |
Ale ja ŭžo ŭstalavaŭ na Vistu... pakul što pracuje narmalova. Dziakuj vialiki) |
sp.Uładzimir
28.06.2008 22:05:44 |
Dziakuj! Dobra zrabili!, pracuje. Sami bačycie! |
Zołak
19.01.2009 02:19:04 |
Kruta. Škada, u bližejšym časie nie skarystaju... |
zedlik
19.01.2009 03:36:20 |
Zołak, Linux — heta surjozna... :) |
booxter
22.01.2009 18:20:49 |
A ci možna atrymać raskład Unicodny dla ŭsich znakaŭ? Ja b tady zrabiŭ takuju ž dla Linuksa <small>kab Zołak siabie abdzielenym nie adčuvaŭ :D</small>. |
zedlik
22.01.2009 18:49:47 |
booxter, u archivie jość apisańnie, u apisańni jość kody symbalaŭ. |
Marnatraŭny
22.01.2009 22:04:08 |
Spadarstva! Ci nie padkažycie, jak pryvučyć QIP da hetaj raskładki? Bo toj uparta nia choča ŭsprymać "ekzatyčnyja" litary, navat aŭtazamiena nie pracuje. Sa šryftami hulacca sprabavaŭ (vystaŭlać raskladku Western, Baltic i inšyja). QIP Infinum versiji 9022 Pišycie, kali łaska, u aśku 386728938
Z.Y. Nu j kaniešnie dziakuj vialiki aŭtaram raskładki! Užo hod juzaju, skarhaŭ niama! |
zedlik
23.01.2009 15:01:03 |
Marnatraŭny, vidać, QIP źjaŭlajecca adnoj z pragramaŭ, jakija zusim nie padrymlivajuć Unicode. Mahu tolki paraić pierajści na unicodavuju Mirandu, dzie takich prablemaŭ nie nazirajecca ;) |
eisernWolf
13.02.2009 09:49:14 |
Dziakuj! Budziem dalučacca da belaruskae supołki. :) Dobra, što ciaper, kab pisać pa-belarusku, nie patrebna try raskładki trymać na kampie. |
Blackened—SS
21.03.2009 13:34:42 |
Vitańni! Heta niemaviedama što!.. Ty, nibyta, maješ spraŭdžvati maje kolišnija (varjackija) jdeí, nakont «vykštałcoŭvańnia» ŭłasnaje raskładki... Mo` toje zašmat??? ))) Kirujsia abranym napramkam, dy Nie zvažaj na vorahaŭ! Dziakuju za ruplivaśti, z Pavahaju, Aleś. ;-) |
Sp.Shut
22.03.2009 01:59:19 |
А можна даведацца, якія былі праблемы з усталяваннем англійскай раскладкі як англійскай (а не славенскай)?
Бо, прыкладам, Ворд распазнае мову ўводу тэкста з бягучай раскладкі, і для праверкі правапісу неабходна выстаўляць англійскую мову кожны раз пры пераключэнні раскладкі. Ці магчыма зрабіць раскладку-такі англійскай? |
zedlik
22.03.2009 02:19:11 |
Sp.Shut, праблемы могуць быць у праграмах, якія не падтрымліваюць альбо ня цалкам падтрымліваюць Unicode: замест сымбаляў з дыякрытычнымі знакамі зьяўляюцца іншыя сымбалі (звычайна зь іншай кодавай табліцы).
Зрэшты, паспрабуйце паставіць раскладку на ангельскую мову і самі ўсё ўбачыце. Калі нічога ня будзе заўважна, значыць вас (ці тых праграмаў, якія вы выкарыстоўваеце) гэта ня тычыцца і можна працягваць спакойна карыстацца.
Вядома, можна ўсталяваць раскладку і як ангельскую мову. Зайдзіце ў кіраваньне раскладкамі сыстэмы, дадайце ангельскую мову ў якасьці мовы, а ў якасьці раскладкі — лацінкавую раскладку. Пасьля гэтага Word будзе ўспрымаць мову як ангельскую. |
Wizardist
20.09.2009 23:19:39 |
Зэдлік, радненькі, калі б ты зрабіў раскладку лацінкі, як у Linux (то бок, па нейкіх стандартах, ці бязь іх, але ж паўсюль аднолькава), я быў бы ўдзячны. :) Я ўжо звык, калі там усталяваў на правы Alt дадатковыя сымбалі і на месцах Z/C - ж і зь і гэтак далей... каб было зроблена тым чынам, каб можна было б абходзіцца 3-мя раскладкамі: бел. лацінкай (якая таксама замяшчае ангельскую), бел. кірыліцу і расейскую... Файна ж было б... |
zedlik
21.09.2009 01:06:31 |
Wizardist, гэтая раскладка рабілася ўжо даўным даўно і за аснову была ўзятая не раскладка лінукса (ня ведаю нават, ці існавала яна тады), а раскладка чэскай мовы. У выніку я цяпер абыходжуся ўвогуле толькі 2-ма раскладкамі: Belarusian (Latin) Programmers для лацінкі і ангельскай і Belarusian Typo для беларускай, расейскай і украінскай. Калісьці я рабіў варыянт раскладкі, каб апроч лацінкі таксама можа было друкаваць польскай. Але попыт на яе абмежаваны, таму яна ня выкладзеная ў публічны доступ.
Увогуле, можна ўслаляваць сабе праграму MSKLC і любых раскладак на ўласлае жаданьне нарабіць :) |
Wizardist
29.10.2009 12:52:42 |
Ооооо, дзякуй! Зараз наробім... :) Ну, тваі разробкі файныя, але я ўжо звык да лінуксавай раскладкі (Belarusian Latin). |
Denver_CO_
24.11.2009 12:06:32 |
а у мяне якая та памылка выскаквае...( тыпа штосци з админэстратарам... |
zedlik
15.03.2010 18:59:26 |
Denver_CO_, для ўсталяваньня раскладак у сыстэму патрэбныя правы адміністратара. Хутчэй за ўсё, вы спрабуеце ўсталяваць раскладку пад уліковым запісам звычайнага карыстальніка. Паспрабуйце залагавацца пад адміністратарам і паўтарыць усталёўку. |
Sierž Kalejeŭ
24.03.2011 00:34:27 |
Dobry dzień!
Ščyra dziakuju za mahčymaść pisać łacinkaju. Z nadychodziačym Dniom Niezaležnaści!
Mianie možna znajści na s.kaleyeu/facebook.com. Maju dla Spadarstva biaspłatnyja dyski ź biełaruskaj muzykaj, filmami i h.d. |
Źmicier
18.05.2011 20:40:08 |
Dziakuju za raskładku! Ściahnuŭ i karystajusia. Maju prapanovu dadać jašče polskija litary, kab nie było patreby instalavać dadatkovaj raskładki. Ja zrabiŭ dla siabie nastupnym čynam: AltGr+x - ż AltGr+o - ó AltGr+a - ą AltGr+e - ę |
сяржант кот
14.10.2011 19:04:22 |
A mozhna atrymac' dlia 7-aj Windows raskladku? |
zedlik
14.10.2011 19:40:27 |
сяржант кот, jakuju? Hetaja raskładka pracuje i pad Windows 7. |
artsiom
20.10.2011 23:34:46 |
раней карыстаўся дзвюма вашымі раскладкамі. сеньня пераўсталяваў вінду (7ка), і канешне ж захацеў зноў гэты раскаладкі. надта зручна было. пры усталяваньні не паставіў каб выдаліліся стандартныя бел. і ангельская раскладкі, а потым выпадкова замест "remove" націснуў "repair", і дабавілася па яшчэ адной (другі раз не выпадкова :) ). выдаліць у меня атрымалася толькі па адной копіі. ва ўсталяваных прогах няма, з бібліятэцы файлы выдаліў, ды усё-роўна у наладках раскладак вісяць што адна, што другая. калі проста спрабую зноў усталяваць раскладкі прапускаецца этап "выдаляць бел. і анг. мовы ці не". а мне менавіта гэта і патрэбна! ангельская раскладка стандартная і самому выдаліць не атрымоўваецца. буду удзячны за дапамогу. |
artsiom
21.10.2011 00:01:53 |
ўсё. праблема вырашына :) |
zedlik
21.10.2011 01:38:30 |
artsiom, файна, што атрымалася разабрацца :) |
Siarhei
27.01.2012 15:43:49 |
няведаеш, чаму сымантэк распазнае гэты файл як Suspicious.MH690 |
zedlik
27.01.2012 19:07:31 |
Siarhei, які менавіта файл? Бо там іх некалькі.
Я праверыў install_beltp.exe на VirusTotal, атрымаў вынік, што ўсё чыста: https://www.virustotal.com/file/ae... Ды і файлу гэтаму тры гады празь месяц, дагэтуль ніхто не скардзіўся на яго. Хутчэй за ўсё, гэта памылковае спрацоўваньне з-за таго, што файл сьціснуты для зьмяшэньня памеру. |
|