ZmROcK/ Blackened--SS
28.10.2006 03:50:41 |
heta úžo zn´ lepiej, ty robiš pośpiechi!!! )))))))))) ale... prajekt fajny, tolki ú mianie jo´ niekalki prapanovaú.... mienavita: Rabici varyjanty raskladak supolna.... z hetaje nahody: chaču tabie zamovici varyjant [asabista dziela siabie], što uklučaú by niekatoryja źmieny depazytovaha-tvajho... Ok? pišy na pagan.jugiend@gmail.com Respekt))))))))))))))))))))))) ja Surjozna))))))))))))))))))))))))))))) Aleś Vasileúski P.S: U mianie siahońnia dzień narodzinaú... piraprašaju za "Ú" |
ZmROcK/ Blackened--SS
28.10.2006 03:56:26 |
... a j ú Čechiji... Pryjedu, Treba v Reale paznajomicca? P.S: ja úvohule nie pišu chryścijanskaj cyrylicaj...)))))) napišy svoj meil, mahu gmail daslaci [kali niama raptam, i budźma chacić..! vsio Respekt šče raz, pabolej Nas Takich))))))))) |
Aleś J
27.01.2008 22:08:53 |
U mianie prapanova: zrabić pa takim ža pryncypie kirylicu, h.zn. da biełaruskaj kirylicy dadać try rasiejskija litary: и, щ, ъ. Tady adpadzie patreba ŭ rasiejskaj raskładcy. Ru-raskładkaj karystajusia redka, ale kali źniasieš, abaviazkova ŭźnikaje patreba. |
zedlik
29.01.2008 18:34:07 |
Aleś J, дзякуй за прапанову! Файная ідэя, паспрабую што-небудзь зрабіць у гэтым кірунку. |
Čorny dembiel
29.02.2008 20:50:54 |
У вас на сайце зараз нельга нічога загрузіць: Спрабаваў раскладку і канвертар -- не атрымалася. Проста пераносьць на хтмл старонку з поўным брэдам і мільённай колькасьцю самых разнастайных сімвалаў. |
zedlik
29.02.2008 21:07:45 |
Загрузка не мянялася ўжо вельмі даўно, паспрабаваў зараз — усё працуе.
Паспрабуйце выкарыстаць іншы браўзэр, магчыма справа ў наладах MIME-тыпаў. Таксама магчыма, вы выкарыстоўваеце проксі, які зьмяняе тып дадзеных. Тады паспрабуйце адключыць выкарыстаньне проксі. Калі нічога не дапаможа, паспрабуйце, націснуўшы правай кнопкай на кнопку «Загрузіць», выбраць у мэню «Захаваць аб'ект як...» і загрузіце файл сабе на кампуар, імя можна ўвесьці любое, пашырэньне — абавязкова «zip» (альбо адкрываць загружаны файл якім-небудзь архіватарам). |
Чорны дэмбель
03.06.2008 19:58:34 |
у мяне Віста... ці ёсьць магчымасьць зрабіць раскладку для гэтай сістэмы? я на ўсялякі выпадак спампаваў, але пакуль што не магу скарыстацца... |
zedlik
04.06.2008 01:13:34 |
Так, магчымасьць стварыць ёсьць, я думаю, у хуткім часе падтрымка Вісты зьявіцца. |
Чорны дэмбель
07.06.2008 22:34:29 |
Ale ja ŭžo ŭstalavaŭ na Vistu... pakul što pracuje narmalova. Dziakuj vialiki) |
sp.Uładzimir
28.06.2008 22:05:44 |
Dziakuj! Dobra zrabili!, pracuje. Sami bačycie! |
Zołak
19.01.2009 02:19:04 |
Kruta. Škada, u bližejšym časie nie skarystaju... |
zedlik
19.01.2009 03:36:20 |
Zołak, Linux — heta surjozna... :) |
booxter
22.01.2009 18:20:49 |
A ci možna atrymać raskład Unicodny dla ŭsich znakaŭ? Ja b tady zrabiŭ takuju ž dla Linuksa <small>kab Zołak siabie abdzielenym nie adčuvaŭ :D</small>. |
zedlik
22.01.2009 18:49:47 |
booxter, u archivie jość apisańnie, u apisańni jość kody symbalaŭ. |
Marnatraŭny
22.01.2009 22:04:08 |
Spadarstva! Ci nie padkažycie, jak pryvučyć QIP da hetaj raskładki? Bo toj uparta nia choča ŭsprymać "ekzatyčnyja" litary, navat aŭtazamiena nie pracuje. Sa šryftami hulacca sprabavaŭ (vystaŭlać raskladku Western, Baltic i inšyja). QIP Infinum versiji 9022 Pišycie, kali łaska, u aśku 386728938
Z.Y. Nu j kaniešnie dziakuj vialiki aŭtaram raskładki! Užo hod juzaju, skarhaŭ niama! |
zedlik
23.01.2009 15:01:03 |
Marnatraŭny, vidać, QIP źjaŭlajecca adnoj z pragramaŭ, jakija zusim nie padrymlivajuć Unicode. Mahu tolki paraić pierajści na unicodavuju Mirandu, dzie takich prablemaŭ nie nazirajecca ;) |
eisernWolf
13.02.2009 09:49:14 |
Dziakuj! Budziem dalučacca da belaruskae supołki. :) Dobra, što ciaper, kab pisać pa-belarusku, nie patrebna try raskładki trymać na kampie. |
Blackened—SS
21.03.2009 13:34:42 |
Vitańni! Heta niemaviedama što!.. Ty, nibyta, maješ spraŭdžvati maje kolišnija (varjackija) jdeí, nakont «vykštałcoŭvańnia» ŭłasnaje raskładki... Mo` toje zašmat??? ))) Kirujsia abranym napramkam, dy Nie zvažaj na vorahaŭ! Dziakuju za ruplivaśti, z Pavahaju, Aleś. ;-) |
Sp.Shut
22.03.2009 01:59:19 |
А можна даведацца, якія былі праблемы з усталяваннем англійскай раскладкі як англійскай (а не славенскай)?
Бо, прыкладам, Ворд распазнае мову ўводу тэкста з бягучай раскладкі, і для праверкі правапісу неабходна выстаўляць англійскую мову кожны раз пры пераключэнні раскладкі. Ці магчыма зрабіць раскладку-такі англійскай? |
zedlik
22.03.2009 02:19:11 |
Sp.Shut, праблемы могуць быць у праграмах, якія не падтрымліваюць альбо ня цалкам падтрымліваюць Unicode: замест сымбаляў з дыякрытычнымі знакамі зьяўляюцца іншыя сымбалі (звычайна зь іншай кодавай табліцы).
Зрэшты, паспрабуйце паставіць раскладку на ангельскую мову і самі ўсё ўбачыце. Калі нічога ня будзе заўважна, значыць вас (ці тых праграмаў, якія вы выкарыстоўваеце) гэта ня тычыцца і можна працягваць спакойна карыстацца.
Вядома, можна ўсталяваць раскладку і як ангельскую мову. Зайдзіце ў кіраваньне раскладкамі сыстэмы, дадайце ангельскую мову ў якасьці мовы, а ў якасьці раскладкі — лацінкавую раскладку. Пасьля гэтага Word будзе ўспрымаць мову як ангельскую. |
Wizardist
20.09.2009 23:19:39 |
Зэдлік, радненькі, калі б ты зрабіў раскладку лацінкі, як у Linux (то бок, па нейкіх стандартах, ці бязь іх, але ж паўсюль аднолькава), я быў бы ўдзячны. :) Я ўжо звык, калі там усталяваў на правы Alt дадатковыя сымбалі і на месцах Z/C - ж і зь і гэтак далей... каб было зроблена тым чынам, каб можна было б абходзіцца 3-мя раскладкамі: бел. лацінкай (якая таксама замяшчае ангельскую), бел. кірыліцу і расейскую... Файна ж было б... |
zedlik
21.09.2009 01:06:31 |
Wizardist, гэтая раскладка рабілася ўжо даўным даўно і за аснову была ўзятая не раскладка лінукса (ня ведаю нават, ці існавала яна тады), а раскладка чэскай мовы. У выніку я цяпер абыходжуся ўвогуле толькі 2-ма раскладкамі: Belarusian (Latin) Programmers для лацінкі і ангельскай і Belarusian Typo для беларускай, расейскай і украінскай. Калісьці я рабіў варыянт раскладкі, каб апроч лацінкі таксама можа было друкаваць польскай. Але попыт на яе абмежаваны, таму яна ня выкладзеная ў публічны доступ.
Увогуле, можна ўслаляваць сабе праграму MSKLC і любых раскладак на ўласлае жаданьне нарабіць :) |
Wizardist
29.10.2009 12:52:42 |
Ооооо, дзякуй! Зараз наробім... :) Ну, тваі разробкі файныя, але я ўжо звык да лінуксавай раскладкі (Belarusian Latin). |
Denver_CO_
24.11.2009 12:06:32 |
а у мяне якая та памылка выскаквае...( тыпа штосци з админэстратарам... |
zedlik
15.03.2010 18:59:26 |
Denver_CO_, для ўсталяваньня раскладак у сыстэму патрэбныя правы адміністратара. Хутчэй за ўсё, вы спрабуеце ўсталяваць раскладку пад уліковым запісам звычайнага карыстальніка. Паспрабуйце залагавацца пад адміністратарам і паўтарыць усталёўку. |