 |
|
Аўтарскі праект «Драўляны зэдлік» // 2004.04.03
Ня радыя паведаміць табе, што 3 красавіка ад няма чаго рабіць па адрасе http://www.zedlik.com адкрыўся чарговы аўтарскі праект.
Ніякіх мэтаў ягоныя аўтары перад сабою ня ставяць, толькі крыху падурыцца і сказаць як-небудзь між іншым свайму знаёмаму: «Ваў, я круты чувак, у мяне ёсьць свой сайт. Гы!» А тых трох з паловай чалавек, якія будуць заходзіць сюды кожны месяц (толькі б хострара не звалілі...), у праграме чакаюць:
- мэга-эксклюзіў у выглядзе запакаваных зіпам бінарных файлаў;
- мэга-эксклюзіў у выглядзе запакаваных зіпам тэкставых файлаў;
- мэга-эксклюзіўныя вэб-сэрвэрныя скрыпты;
- і мэга-эксклюзіўнае абнаўленьне мэга-кантэнту кожныя паўгоду.
На працягу апошняга году праект ляжаў на адным зь цьвёрдых дыскаў
сярод намагнічаных кластараў, але неяк ягонага стваральніка торкнула:
«А ці ня выкласьці мне ўсё гэтае дабро ў Сеціва, тым самым
павялічыўшы колькасьць сусьветных радовішчаў сеткавага... э-э-э... сеткавай інфармацыі?»
Да таго ж і знаёмыя, што трапляліся навокал не давалі спакою:
«Выкладай, выкладай!»
Такім чынам лічыльнік колькасьці беларускіх рэсурсаў адкруціў новую
адзінку, у чарговы раз паказаўшы ўсім, што Байнэт разьвіваецца.
Ну і як заўсёды сканчаюцца падобныя рэчы, мусім цябе запэўніць,
што маем яшчэ дастаткова творчых плянаў на разьвіцьцё праекту цягам
бліжэйшых пяці гадоў. Хаця, насамрэч, ніхто й ня ведае, ці ёсьць гэтыя
пляны зь ідэямі або іх увогуле не існуе. Таму ўсё адбываецца на абсалютна
добраахвотных падставах.
Не твая,
адміністрацыя праекту «Драўляны зэдлік»
draulany@zedlik.com
Камэнтары
Глядзець камэнтары ў Coredump Усяго камэнтароў: 0
|
|
|
|
|
 |
|