драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Другі сэрвіс-пак для XP. Немагчымае магчыма?    

Прайшло ўжо больш за месяц пасьля выхаду фінальнай вэрсіі другога сэрвіс-паку для XP, а сеткавая грамадзкасьць усё маўчыць, і толькі невялічкія артыкулы сям-там зьяўляюцца, паведамляючы аб тым, што рэліз усё-ткі адбыўся. Памятаецца, што першы глябальны пакет абнаўленьняў выклікаў шырокі рэзананс сваім стоп-лістом, пра які гаварылі ўсе і шмат. А зараз цішыня... Не дачакаўшыся якіх-небудзь талковых камэнтароў па гэтай тэме, вырашыў паставіць сам.

Ходзяць чуткі, быццам бы сэрвіс-пак ставіцца каля 30 хвілінаў. Бессаромная лухта! У мяне працэс усталяваньня заняў 52 хвіліны, ня ўлічваючы тое, што пасьля першай перазагрузкі віндавз доўга думаў, грузіцца яму ці не.

Ну хрэнлі, загрузіліся. Вылезла акно PGP: «Cannot establish connection with the PGP SDK service.» Навошта яму SDK service — паняцьця ня маю, але ня вельмі ўражвала. Тут жа выскачыў мэсідж-бокс StyleXP, паведаміўшы, што на маім білдзе вінды ён працаваць адмаўляецца. Ну, добра, пасьля будзем разьбірацца. Абвешаны локшынай пра абарону ад перапаўненьня стэку ў РПЦ і іншых сэрвісах, а таксама пра другую вэрсію файрволу, вырашыў згойсаць у нэт. Пошту чэкнуць. ;) Опачкі, а тэчка Network Connections пустая... Казлы! Нават візарда для стварэньня новага злучэньня не пакінулі.
Пайшоў у панэль кіраваньня. Тут заўважаю, што Language Bar сядзіць акурат каля кнопкі Start і кнопцы панэлі кіраваньня месца на таскбары саступаць зусім не зьбіраецца. Цягаў статусбар з таскбарам і Language Bar за стрэлкі ўзад і уперад, але прымусіць кнопкі запушчаных праграмаў зьявіцца зьлева ад Пуску не атрымалася.
Пайшоў калупаць налады сеткі. А аплет кажа, што маўляў, сэрвіс, які адказвае за ўсю гэту бадзягу не запушчаны. Ціпа запусьці, а пасьля мы з табой паразмаўляем. Запусьціў аплет кіраваньня сэрвісамі. На першай закладцы быў толькі сіні паўкруг. Відаць, сэрвіс кіраваньня сэрвісамі таксама не запушчаны. У мэтах бясьпекі. На другой закладны ўсё-ткі пашчасьлівілася адшукаць сьпіс сэрвісаў, большая частка якіх знаходзілася ў стане Stopped. Знайшоў патрэбны і націснуў на ўласьцівасьці, каб запусьціць адтуль. But nothing happened. Націснуў яшчэ раз. З тым жа вынікам. Гы. Мільганула думка, што можна ж запусьціць і праз кантэкстнае мэню. Сказалі, што гэты сэрвіс залежыць ад іншых, якія таксама stopped, і запускаць гэты адмовіліся. Фішка была ў тым, што паглядзець, ад якіх сэрвісаў залежыць канкрэтны сэрвіс можна ва ўласьцівасьцях. Якіх няма. Весела.

Пачаў паціху ўсьведамляць, што доўгі прамежак часу ад уводу пароля да зьяўленьня іконак на працоўным стале — не зусім выпадковасьць. Дакладней, зусім не выпадковасьць.
Яшчэ адна цікавая фішка. Кнопка Win на клявіятуры, прызначаная для адкрыцьця галоўнага мэню, працаваць упарта не хацела. Тое самае было з камбінацыяй Ctrl+Esс, мэню не зьяўлялася. Канчатковую кропку паставіў пэйнтбраш, які, захоўваючы цікавыя скрыншоцікі, казаў, што «unable to register document». Аднак, усё захоўвалася і нават праглядалася.

Яшчэ адна цікавая акалічнасьць, якая выявілася пазьней: іксплорэр тэчкі больш не выразае і не капіюе. То бок, скапіяваць праз копі-пэйст ці кат-пэйст што-небудзь з выкарыстаньнем дэфолтнай абалонкі ў мяне не атрымалася. Не працаваў нават drag'n'drop. Я фігею, дарагая рэдакцыя. Пакуль што болей пытаньняў, чым адказаў.

Прыкінуўшы, што такое шчасьце мне ня трэба, успомніў добрым словам дзядзю Білі і палез у Remove Programs зносіць 300Мб бясконцай радасьці. Радасьць спачатку нешта там estimate, але пасьля сказала, што the system cannot find the file specified і выдаляцца не захацела. Магчыма таму, што, як яна чэсна мяне папярэдзіла, «you might remove security updates that help protect your computer». Ну проста супэр — не ўсталяваць, ня зьнесьці.

Пайшоў спаць, думаючы пра тое, што ўзнавіць усё за 10 хвілінаў не атрымаецца, і спадзеючыся на мудрую раніцу.

Раніцай, аднак, лепей ня стала — усё тыя ж спыненыя сэрвісы і адсутнасьць вокнаў на таскбары. Таму было прынятае адназначнае рашэньне: «Рэзаць к чортавай мацеры».

Загрузіўся ў рэзэрвовую сыстэму, каб узнавіць усё з бэкапу. Адфарматаваў сыстэмны дыск і распакаваў туды ягоную ўчорашнюю копію. На ўсё пайшло каля дваццаці хвілінаў. Рар з опцыяй капіяваньня правоў NTFS — мэга-рулез. Шчасьлівы перазагрузіўся і пайшоў правяраць пошту.

Адмоўных водгукаў пра сэрвіс-пак стала на адзін болей. Бэта-тэставаньне працягласьцю ў паўгоду не дало плёну, і ў разьдзел даўнлоад мікрасофтаўскага сайту зноў патрапіў сыры прадукт. Кажуць, што IBM прыкладна па такіх самых прычынах рыхтуе ўласную мадыфікаваную вэрсію абнаўленьня, стабільную і бязглючную. Што ж, будзем чакаць.

15.09.2004         

mysql_connect() [function.mysql-connect]: Access denied for user 'zedlik_dbuserx1'@'localhost' (using password: YES)
Памылка падчас выкананьня.
Паспрабуй пазьней, альбо зьвяжыся з аўтарам, калі табе сюды насамрэч трэба.

Памылка падлучэньня да сэрвэра базы дадзеных

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
вялікі брат
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог