драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Памылка ў модулі NS-Polls PostNuke CMS    // 2004-02-05

Выяўленая памылка ў модулі NS-Polls, якая дазваляе незарэгістраванаму карыстальніку прагаласаваць у апытаньні на сайце неабмежаваную колькасьць разоў.

Апісаньне

У модулі NS-Polls, які прызначаны для ажыцьцяўленьня сыстэмы апытаньня ў пакеце PostNuke існуе абмежаваньне на колькасьць галасоў: браць удзел у апытаньні на сайце могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі і кожны зарэгістраваны карыстальнік можа галасаваць не часьцей, як адзін раз на дзень. Пры атрыманьні дадзеных модуль правярае, ці галасаваў сёньня ўжо карыстальнік, які адправіў запыт. У выпадку, калі дадзены карыстальнік ужо прагаласаваў, зыпыт ігнаруецца. Але праверка на тое, ці зарэгістраваны карыстальнік увогуле, адсутнічае. Таму любы карэктны запыт, адпраўлены любым карыстальнікам, будзе залічаны.

Уразьлівыя вэрсіі

NS-Polls вэрсіі 1.1 (апошняя на момант напісаньня)
Post-Nuke вэрсіі 0.726-1 (апошняя на момант напісаньня)

Эксплойтынг

Дастаткова сфармаваць POST-запыт, які ўтрымлівае неабходныя для карэктнай апрацоўкі дадзеныя, а таксама ідэнтыфікатар патрэбнага апытаньня і варыянт адказу, і адправіць яго на адрас сцэнара NS-Polls.

Мэтады выпраўленьня памылкі

Неабходна перад запісам вынікаў у базу дадзеных (ці раней) дадаць праверку на зарэгістраванасьць карыстальніка, які адправіў запыт.


Дысклаймэр

Гэтая інфармацыя прызначаецца ў першую чаргу аўтарам PostNuke і NS-Polls для таго, каб яны выправілі вышэйзгаданую памылку. Аўтар гэтага артыкула не нясе адказнасьці за магчымую шкоду, выкліканую выкарыстаньнем ці няправільным выкарыстаньнем дадзенай інфармацыі.

Дадаць камэнтар

 
 
 

навіны сайту
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
21.01.2009
Праверка артаграфіі для беларускай лацінкі
19.01.2009
Новыя вэрсіі раскладак Belarusian Typo і Belarusian (Latin) Programmers Keyboard Layout
08.12.2008
Беларускі Тыпограф
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
вялікі брат
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог