драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Пакаленьне ЖЖ

1/730 году. 1/2 месяца. 2 тыдні. 14 дзён. 336 гадзінаў. 20160 хвілінаў. 1209600 сэкундаў... Мне спатрэбілася 2 тыдні, каб з нуля ўліцца ў тусоўку LiveJournal, паглядзець, што там робіцца, пачытаць дзёньнікі (так і хочацца дадаць «незразумелай пургі») і паразважаць, чаму ўсё-ткі склалася LiveJournal-кам'юніці.

Пра фэномэн прыцягальнасьці онлайнавых дзёньнікаў праз пару дзясяткаў гадоў будуць пісацца дысэртацыі. Але разам з дысэртацыямі пра пісаньне, магчыма, зьявяцца і працы, у якіх дасьледаваўся іншы фэномэн — чытаньне.

ЖЖ для масавага карыстальніка ўзьнік у патрэбны час. Тады, калі грамадзтва трывала падсела на лічбавыя тэхналёгіі. Тады, калі ідэя весьці пэрсанальныя сакрэтныя дзёньнікі зрабілася непапулярнай, а прага да пісаньня засталася. Тады, калі нешматлікія нататнікі з падрабязнасьцямі прыватнага жыцьця, якія яшчэ захаваліся, былі спаленыя ў камінах ці на звычайным вогнішчы пасярод лесу падчас чарговага пікніка. ЖЖ прапанаваў людзям цікавую магчымасьць, прагназуючы высокі попыт на сваю прадукцыю працяглы прамежак часу.

Жаданьне лагаваць уласнае жыцьцё, відаць, закладзенае ў чалавечых генах. Але вучоныя пакуль не навучыліся карэктаваць код ДНК такім чынам, каб пазбавіць асобу стабільнага жаданьня падзяліцца ўласнымі думкамі, адчуваньнямі і перажываньнямі з навакольным сьветам. Цікава, што усіх дзёньнік-холдэраў можна ўмоўна падзяліць на дзьве групы. Дзёньнік стваралі менавіта першыя. Стваралі для сябе. Для рэалізацыі ўласных жаданьняў. Стваралі без жаданьня атрыманьня актыўнага фідбэку і хардкорнага абсмоктваньня кожнага слова ў камэнтарох мільённай чытацкай аўдыторыі. Ім гэта было не патрэбна. Патрэбна было проста спатоліць прагу пакінуць у гісторыі больш-менш неафіцыйнае апісаньне важнай для аўтара падзеі. Камэнтарамі, аватарамі і іншымі фішкамі дзёньнікі абрасьлі пасьля, калі зьявілася другая група аўтараў. Людзей, якія маюць патрэбу ў ацэнцы напісанага імі і выкладзенага на паблік суб'ектыўнага аналізу таго ці іншага. І якія пачынаюць сумаваць, калі празь некалькі дзён на старонках дзёньніку не зьяўляюцца камэнтары ўдзячных наведвальнікаў.

Ніяк не магу зразумець, чаму людзям падабаецца чытаць пра працэс кармленьня суседзкіх куранятаў і пра тое, што жыцьцё ня мае сэнсу, калі з крана, пазначанага чырвонай кропачкай, увесь чэрвень чамусьці цячэ халодная вада. Што нехта схадзіў у краму за кілбасой, а нехта паехаў у летнік, дзе лавіў жабаў у сажалцы, стоячы па калена ў вадзе. Пра тое, што Пэнціюм чатыры сапраўды хутчэй за Пэнціюм тры. Для большасьці гэта відавочная або абсалютна непатрэбная інфармацыя. І хутка яны разумеюць, што час, патрачаны на напісаньне камэнтароў да сяброўскіх постаў можна было патраціць на іншыя больш карысныя рэчы. ЖЖ — гэта фанатызм. Шматлікія, нікому не патрэбныя кам'юніці з пастаяннай колькасьцю мэмбэраў у два чалавекі ствараюцца рэгулярна, але пасьля стварэньня ня могуць канкрэтна сказаць, чым яны лепей тых, хто стварылі такое самае кам'юніці на мінулым тыдні. З ЖЖ выйшлі шматлікія бязглуздыя сустрэчы, на наступны дзень пасьля якіх цяжка ўспомніць, хто ж там усё-ткі быў. Калі чалавек мае акаўнт у ЖЖ, ён аўтаматычна ўспрымаецца як твой сябра, хаця займець сабе дзёньнік зараз можа любы мудак. А на наступны дзень усе пачынаюць сутаргава напружвацца: «А што гэта за хрэн, трэці ў другім шэрагу на нашай фотцы?»

Але некаторым людзям гэта цікава. Гэта прыносіць ім шчасьце. ЖЖ дапамог ім убачыць і разьвіць уласны талент складаньня літараў у словы, а словаў у сказы, якія маюць глыбокі сэнс. І магчыма, дзякуючы менавіта блогу сьвет атрымае новых вартых пісьменьнікаў, якія пачыналі з камэнтароў да сяброўскіх постаў.

04.08.2004         
Камэнтары

Глядзець камэнтары ў Coredump
Усяго камэнтароў: 12

Y

13.09.2004
18:38:21
Цикава паднаписау ты Z тут.
Але што для сябе ты вынес з ЖЖ?
Мо станеш письменникам?
Мо проста нейким публицыстам-крытыкам?

Ци кали скончыш Унивэр заб*еш на мову и на гэтую справу(каментаваньне пэуных рэчау у нашым грамадзтве), бо звычайная бытавуха — есьци , пиць, грошы адцягваюць увагу — засмоктвае?
zedlik

14.09.2004
20:32:54
Вось сядзеш ты, стомлены ад праектаваньня нэўронных сетак і квантавых кампутараў, на лаву, трасянеш сваёй доўгай сівой барадою, зацягнешся касячком і падумаеш: «Эх, файны быў дзядзька. Шкада толькі, што бытавуха засмактала...»
volia

16.09.2004
20:34:33
нешта змрочна тут твас! Але нешта я не зразумемела пра што сайт. Нейкі ён неаднастайны. А здымачкі- проста выдатныя! І перраклады вельмі карысныя, абавязкова скарыстаюся!
zedlik

17.09.2004
10:27:39
Сайт ні пра што, гэта хатняя старонка. А хатняя старонка ня можа быць аднастайнай. Усё, што ёсьць — усё сюды. ;)
Baradzied

19.09.2004
21:42:06
Pravilna zauvazana!

Mahcyma jasce zjavicca cas razvic' dumki dalej, nakont uplyvu takich tendencyj na sacyjalnuju intehratyunas'c' udzielnikau: Bo virtualnaje i sapraudnaje kola siabrou paraunac' nielha...
Mozna jasce parazvazac' na kont roznicy u karystannia bloggami u zachodnim i slavianskim sviecie i u pryvatnasci bielarusami...
Sto cihnie ich u virtualny asiarodak zamiest padtrymannia kantaktau sa svaimi "stodzionnymi"
.. Dobra tam dzie nas niama....

Bylo cikava vypadkova trapic' na hetuju staronku. Zhublienaha casu nie skaduju ;-)
Zycan'ni
No-surprises

26.10.2004
11:31:57
Неяк ты гучна зазначыў - пакаленне ЖЖыстаў. Аднак ніякага пакалення няма, ёсць проста жж кам`юніці, ў параўнальнасці з іншымі тусоўкамі беларусаў у сетцы, яно нязначнае па сваёй колькасці. ЖЖ ніякі не феномэн, а такая ж абыдзенасць, як тая ж ICQ ці хатняя старонка. Каму цікава, тыя застаюцаа, каму не - зыходзяць. На густ і смак, як кажуць... Вольнасць, якую даруе нам вэб вось сапраўдны фэномен і тэма будучых дысертацый дый навуковых прац. Артыкул спадабаўся, файна напісана, прагляджу і іншыя.
zedlik

26.10.2004
20:58:16
Але гэта маё ўласнае бачаньне навакольля, якое ў любым выпадку зьяўляецца суб'ектыўным. ;) Тым ня менш, асабіста я не магу зразумець, які сэнс у чытаньні падрабязнасьцяў асабістага жыцьця людзей, якіх ты нават ня ведаеш. Фэномэн менавіта ў гэтым, а ня ўласна ў ЖЖ.
І хоць размова ў артыкуле шла ня толькі пра беларускую інтэрнэт-супольнасьць, скажу два словы пра яе. Беларуская тусоўка (у тым ліку беларускамоўная) большая, чым ты ўяўляеш. Прычым яна ўжо мае такую колькасьць мэмбэраў, што усім цяжка мірна жыць і сябраваць. Узьнікаюць рознагалосьсі і спрэчкі, якія прыводзяць да падзелу кам'юніці на групы. Гэта нармальна і цалкам натуральна. Такі працэс адбываўся ва ўсіх больш-менш значных сэґмэнтах інтэрнэту і сьведчыць аб тым, што супольнасьць разьвіваецца.
No-surprises

26.10.2004
21:42:40
Ёсць у Homo Sapiens адмысловая рыса, цікавіцца чым жывуць іншыя людзі. Так, эвалюцыя чаго б ні было складаны працэс, прыемна, што колькасць беларускамоўных жжыстаў павялічваецца і ў колькасным і якасным плане.
zorna

27.10.2004
00:23:39
неяк Вы саркастычна так напісалі... хаця я шмат у чым з вамі згодная.
але вось:
"Калі чалавек мае акаўнт у ЖЖ, ён аўтаматычна ўспрымаецца як твой сябра, хаця займець сабе дзёньнік зараз можа любы мудак"
толькі ня так. гэта ўжо ведаеце.. у людзей недалёкіх можа такое быць. мабыць, маё меркаваньне занадта суб'ектыўнае і погляды на жыцьцё кансэрватыўныя, але абы-каго ў фрэндах не трымаю. і, ведаеце, мала і рэдка яны пішуць нешта кшталту " пра працэс кармленьня суседзкіх куранятаў і пра тое, што жыцьцё ня мае сэнсу, калі з крана, пазначанага чырвонай кропачкай, увесь чэрвень чамусьці цячэ халодная вада"

вось пра людзей, што навучыліся пісаць... мабыць, маеце рацыю (маеш рацыю - здай!:)
мне падабаюцца людзі, шўто пішуць цікава пра усё - а такія не абмінаюць увагай розныя падзеі грамадзкагі і культурнага жыцьця. пра пісьменьнікаў і казаць няма чаго, і так зразумела.
zedlik

27.10.2004
10:46:02
На жаль колькасьць недалёкіх людзей імкліва павялічваецца, і зрабіць нешта з гэтым немагчыма. Прынамсі такім я ўбачыў ЖЖ у чэрвені і хоць не спрабаваў знайсьці адрозьненьні зараз, ня думаю, што нешта кардынальна зьмянілася.
maryjka

29.10.2004
04:59:22
>>>Калі чалавек мае акаўнт у ЖЖ, ён аўтаматычна ўспрымаецца як твой сябра, хаця займець сабе дзёньнік зараз можа любы мудак

Гм, калі ЖЖ быў закрытай штукаю, мне падавалася, беларускія дзенікажы крыху набрыдлі адно аднаму. І напраўду трымаліся разам толькі адчуваючы сваю абранасьць. Як кажуць, у падводнай лодцы не выбіраюць.

А зараз ЖЖ млжа завестці сабе ня толькі любы мудак, але і любы харошы чалавек таксама.Да працэсу чалавечага сумоўя дадаецца сьвежая кроў любой якасьці
Валерка

13.05.2005
16:42:09
ЖЖ, як і любая іншая старонка ў інэце, перш за ўсё крыніца інфармацыі. Часам натыкаесься на тое, пра што ты не думаў, цікавыя рэчы, навіны і г.д. Тое, што адбываецца ў сьвеце. Не абавязкова гэта проста дзёньнік. Але, сапраўды, выцягнуць гэтыя крупінкі інфармацыі сярод афігеннай колькасьці пастоў даволі праблематычна. Але ў такім сьвеце (інтэрнеце) мы жывем і з гэтым ніводны пашукавік нічога ня зробіць...

Дадаць камэнтар

 
 
 

навіны сайту
07.05.2008
Кірыłaca ў новым фармаце!
19.03.2008
Раскладка беларускай мовы Belarusian Typo
05.12.2007
VMS абнавілася да вэрсіі 2.8.1
02.10.2007
Выйшла VMS 2.8!
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
вялікі брат
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог