драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Каладыры

Адчуваньне лёгкага нерашучага дотыку да майго пляча прымусіла адарвацца ад бессэнсоўнага ўгляданьня ў шэры асфальт за тралейбусным вакном. Побач стаяў дзядзька сярэдняга веку, чакаючы, пакуль я зьвярну на яго ўвагу. Дзьве сэкунды ўвагі яго, магчыма, ня надта задаволілі, але перад маімі вачыма зноў пабеглі белыя лініі дарожнай разьметкі.

— Табе... на розных...

Яму было цяжка гаварыць. Доўга выбіраючы патрэбныя выразы і робячы вялікія паўзы паміж імі, ён працягваў сваю нетаропкую гаворку.

— Табе на розных там фэстах лепей не зьяўляцца. Таму што твае... Тваё, тваё...

Узьнікла працяглая паўза.

Магчымых варыянтаў «майго» было ня вельмі шмат. Але прага адназначнага адказу на пытаньне перамагла:

— Што маё?

— Усё тваё.

— А пры чым тут фэсты?

— Тебе лучше там не показываться. Лучше не показываться...

Такім чынам, калі ты — хлопец, маеш доўгія (ну, вось да плячэй — самае тое) распушчаныя валасы, апрануты ў чорную куртку з высокім адгорнутым каўняром і высокія прыкметныя грындэры, то ты маеш усе шанцы стаць аб'ектам пільнай увагі каладыроў, якія могуць апынуцца паблізу. Пасьля ты пачуеш, ці, прынамсі, адчуеш між рэальных слоў словы пра тое, які ты апошні апушчаны мудак у іхных вачох і як яны ненавідзяць розных адмарозкаў. Ня важна, да якой грамадзкай плыні ты належыш, ня важна, што яшчэ дзьве хвіліны таму ты спакойна сабе думаў пра васьмідзесяцібітавыя лікі ў стэку сапрацэсара. Ты — урод. Бо так лічыць каладыр.

Каладыры маюць процьму бязглуздых стэрэатыпаў, у якія шчыра вераць. Яны ставяць сябе нашмат вышэй за цябе. Але нягледзячы на гэта, яны ўсё-ткі трохі лічацца з тваім правам на ўласны ўнутраны сьвет. Прынамсі робяць выгляд. Але часта ў іх гэта ня вельмі ўдала атрымліваецца. Хоць часам зьвяртаюцца яны да цябе па-беларуску...

Каладыры не жывуць у адзіноце. Зьбіраньне каладыроў у групы — даволі частая зьява. Пасьля сябе яны заўсёды пакідаюць досыць прыкметны сьлед. Не хапае толькі подпісу: «Тут былі каладыры». Але і ён празь некаторы час выступае на брукаваным шляху, па якім калісьці яны ішлі.

Каладыры стукаюць па батарэі ў чатыры гадзіны раніцы.

Калыдыры выразаюць вялікія дзіркі ў асфальце, каб заляпіць іх тыдні праз тры.

Каладыры кладуць асфальт і малююць разьметку абавязкова ў гадзіны-пік.

Каладыры на цалкам беларускамоўных талёнчыках пішуць «250 рублей».

Каладыры разьбіваюць ліхтары ў дварох, спадзеючыся застацца незаўважанымі.

Каладыры выкручваюць лямпачкі ў пад'ездах, каб пасьля прадаць іх за вуглом таго ж дому.

Каладыры выпальваюць кнопкі ў ліфце і пакідаюць побач свае бязглуздыя аўтографы.

Каладыры прымушаюць усе суседнія кватэры (а ніжнія — асабліва старанна) слухаць іхныя ўлюбёныя «Рукі ўверх».

Каладыры прапануюць табе зьмяніць свой зьнешні выгляд толькі таму, што «нефармат».

Каладыры прымушаюць цябе зьмяніць свой зьнешні выгляд толькі таму, што «нефармат».

Каладыры...

Каладыры.

Сьцеражыся каладыроў.

Не рабіся каладыром.

17.04.04         

mysql_connect() [function.mysql-connect]: Access denied for user 'zedlik_dbuserx1'@'localhost' (using password: YES)
Памылка падчас выкананьня.
Паспрабуй пазьней, альбо зьвяжыся з аўтарам, калі табе сюды насамрэч трэба.

Памылка падлучэньня да сэрвэра базы дадзеных

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
вялікі брат
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог