драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Артыкулы
 
level up!

Ашціэмэль

Паплач па ім, пакуль ён жывы,
Любі яго такім, якім ён ёсьць.
Чайф
У пэрыядзе існаваньня любой эксклюзіўнай рэчы можна вылучыць тры стадыі. Гэта як стадыі жыцьця чалавека або як стадыі дзённага цыклю, няважна. Галоўнае тое, што гэта можа абагульніць таксама і на любую ня толькі канкрэтную, але і абстрактную рэч.

Першая стадыя — нараджэньне і разьвіцьцё. Калі пра новую плынь ведаюць толькі Адзінкі — аўтары і знаёмыя аўтараў. Магчыма, яшчэ знаёмыя знаёмых аўтара. Але ня ўсе. Менавіта яны, зьяўляючыся ў пэўнай ступені першаадкрывальнікамі, займаюцца прасоўваньнем сьвежых ідэяў на масавы рынак.

Калі напрыканцы першай стадыі Рэч яшчэ не загнулася і працягвае існаваньне, пачынаецца другая стадыя — тады, калі нешматлікія карыстальнікі ведаюць, што Рэч сапраўды вартая. Ведаюць, як ёй карыстацца, як злавіць кайф ад гэтага і ад таго, што ўмеюць ёй карыстацца, але ўжо ў вачох Усіхастатніх, якія, зайздросна гледзячы на першых, атаясамляюць іх з сучаснымі геніямі, наступным пакаленьнем, людзьмі новай эры. Усеастатнія ведаюць і выдатна ўсьведамляюць як гэта крута — карыстаць Рэч — і як яны падымуцца ў вачох сваіх саплявых аднагодкаў, калі займеюць сабе такую. Таму робяць усё магчымае, каб гэта ажыцьцявіць.

А пасьля надыходзіць трэцяя, ужо прадказальная стадыя: Усеастатнія галопам лятуць на пошукі новай мэга-Рэчы і пры гэтым шчыра вераць, што калі яны яе знойдуць, зробяцца жывымі багамі. Але да гэтага часу Рэч ужо згубіла сваю практычную вартасьць у разуменьні Адзінак і існуе для іх хіба што як забаўка. Калі Рэч трапляе ў трэцюю стадыю, у ёй ужо няма ні кроплі эксклюзіву, якога прагнуць масавыя карыстальнікі, няздольныя ўцяміць, што эксклюзіў і масавасьць — несумяшчальныя паняткі. Эксклюзіў даўно сышоў, пакінуўшы толькі псэўдаабалонку, якая ўсё працягвае прывабліваць ласых, але дурных Усіхастатніх пачкамі. Разам з надыходам трэцяй стадыі Рэч перажывае духоўную сьмерць, робячыся рэччу.

Аднойчы ў тралейбусе, выпадкова падслухаўшы размову двух падлеткаў, якія звычайна размаўляюць так, што іх чуваць у процілеглым канцы салёну, пачуў пытаньне аднаго зь іх: «А ў цябе выпадкова няма кніжкі „Ашціэмэль для лахоў”?» Я ведаў, што HTML ужо блізкі да пераходу ў трэцюю стадыю, але менавіта ў той момант я зразумеў, што ён ужо канчаткова і незваротна там. HTML, які калісьці быў прыкметай звышадукаванага і расталенавітага чалавека, банальна апапсеў, зрабіўшыся па сваёй сутнасьці аб'ектам паўсядзённага выкарыстаньня дасьведчаных адмыслоўцаў і прычынай гордасьці спрытных дылетантаў, якія, уліўшыся ў пазаўчорашні дзень it-сабкультуры, б'юць сабе ў грудзі і бесьперапынна крычаць, якімі ж неўяўляльна крутымі перцамі яны зрабіліся.

Сёньня модна мець сайт. Карпаратыўны, асабісты, дзёньнік, форум ці краму. Даглядаць яго, пісаць на візытоўках, распавядаць сябрам ды знаёмым і чатыры разы на дзень правяраць статыстыку па кожным з шасьці лічыльнікаў. І няважна, што на карпаратыўным сайце — толькі тры пустыя старонкі, на асабістым — апісаньне колеру футра і вачэй улюбёнага ката, у дзёньніку запісы нечакана скончваюцца праз тыдзень пасьля стварэньня, на форуме — два карыстальнікі, уключаючы адміна, а ў краме — тры найменьні тавараў і не працуе чэкаўт. Ня важна, што нехта там ня можа знайсьці тое, па што прыйшоў і чаго шукаў. Ня важна, што сайт у разуменьні сайту — поўная лажа. Важна тое, што можна казырнуць перад канкурэнтам/кліентам/знаёмым сваімі правільнымі прынцыпамі карыстацца апошнімі здабыткамі чалавецтва. Але выёжвацца давядзецца нядоўга, бо праз тыдзень канкурэнт/кліент/знаёмы зробіць сабе такі ж самы шэдэўр і будзе нічым ня горшы за самавітую фірму з карпаратыўным сайтам.

У папсовага мэйнстрыму ніколі не атрымаецца зразумець, што ўсе нармальныя сайты ствараюцца толькі з-за дзьвюх прычынаў: прапанаваць інфармацыю або прапанаваць зручны сэрвіс. Лёс іншых спробаў разьвіць інтэрнэт перадвызначаны. І пакуль здольныя мэйнстрымаўцы па дарозе дамоў чытаюць тоўстыя кніжкі пра HTML 4.0, сапраўдныя лідары прыдумляюць, чым жа займаць чалавецтва гадоў так праз восем, бо на бліжэйныя сем праграма ўжо створаная.

травень 2005         

mysql_connect() [function.mysql-connect]: Access denied for user 'zedlik_dbuserx1'@'localhost' (using password: YES)
Памылка падчас выкананьня.
Паспрабуй пазьней, альбо зьвяжыся з аўтарам, калі табе сюды насамрэч трэба.

Памылка падлучэньня да сэрвэра базы дадзеных

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
вялікі брат
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог