 |
|
|

  |
|
|
Нарэшце створаны першы ў сьвеце слоўнік праверкі артаграфіі для беларускай лацінкі ў браўзэры Opera. Слоўнік адаптаваны для праверкі артаграфіі ў сьвежай вэрсіі Opera 10, якая пакуль яшчэ носіць статус альфы, але фінальная мусіць неўзабаве зьявіцца.
Каб не пераключацца паміж рознымі слоўнікамі, для зручнасьці ў слоўнік праверкі артаграфіі ўключаныя адразу 2 графікі: кірыліца і лацінка, такім чынам аб'яднаны слоўнік дазваляе адначасова правяраць як лацінку, так і клясычны правапіс.
Слоўнік быў створаны на падставе слоўніка Алекса Булойчыка і Віталя Хілько, але з улікам таго, што сайты, дзе разьмяшчаўся гэты слоўнік, дзіўным чынам перасталі працаваць, кірылічная частка з выпраўленьнем пэўных хібаў таксама выкладзеная асобна — як і лацінка, для зручнасьці.
Слоўнік праверкі артаграфіі выкарыстоўвае фармат Hunspell, а гэта азначае, што тэарэтычна праверку артаграфіі можна прычапіць у любую праграму, якая падтрымлівае гэты фармат.
Падрабязнасьці і файлы для загрузкі шукай на старонцы слоўніка.
|
|
|
Абнавіліся раскладкі Belarusian Typo і Belarusian (Latin) Programmers Keyboard Layout — абедзьве да вэрсіі 2.0. Абнаўленьне насьпявала даўно, але ўсё ламала правесьці прыстойнае тэставаньне.
З асноўных зьменаў, якія напаткалі раскладку беларускай лацінкі Belarusian (Latin) Programmers Keyboard Layout — гэта падтрымка Windows Vista (у тым ліку трох архітэктураў працэсараў уключна з 64-бітавымі), зьявілася магчымасьць уводу правільнага апострафа, канцавы сымбаль двукосься заменены на больш слушны, а таксама дададеныя новыя карысныя сымбалі.
З асноўных зьменаў тыпаграфскай раскладкі беларускай мовы Belarusian Typo — гэта канцавы сымбаль двукосься выпраўлены на слушны для кірыліцы, дададзенае шматкоп’е, а таксама зьявілася дастаткова вялікая колькасьць новых карысных сымбаляў.
Больш падрабязную інфу шукай на выявах на старонках раскладак: Belarusian Typo і Belarusian (Latin) Programmers Keyboard Layout.
|
|
|
Стала даступная беларуская вэрсія Тыпографа. Тыпограф прызначаны для фарматаваньня тэксту перад публікацыяй у інтэрнэце. Пры гэтым расстаўляюцца правільныя элемэнты тыпаграфікі — слушныя двукосьсі, працяжнікі, непарыўныя прагалы. Асаблівасьцю беларускай вэрсіі Тыпографа зьяўляецца поўная падтрымка ўсіх літараў беларускай мовы як у кірылічнай, так і ў лацінкавай графіцы.
Больш падрабязныя зьвесткі даступныя на староцы апісаньня прылады.
|
|
|
Для прадухіленьня спаму вэлком увёў абарону лічбавым кодам ад аўтаматычнай адпраўкі СМС-паведамленьняў праз шлюз на вэб-сайце. Адпраўка на вэлком выпраўленая, але зараз для адпраўкі паведамленьня давядзецца кожны раз уводзіць лікавы код — пра аўтаматычнае распазнаваньне пакуль ня можа ісьці і гаворкі. Але тым ня менш, паведамленьні зараз зноў адпраўляюцца пасьпяхова.
Загрузіць архіў. Адкрыць старонку. Глядзець чэйнджлог.
|
|
|
Зьявіўся пераклад для Opera 9.60. Выпраўленыя артаграфічныя памылкі і практычна ўсе фразы перабудаваныя так, каб яны зьмяшчаліся без абразаньняў у адпаведных палёх інтэрфэйсу.
Лякалізацыя браўзэра даступная кірыліцай і лацінкай.
|
усе навіны
|
|
|
|
|
 |
|